Журы прэміі Ежы Гедройця вызначыла кароткі спіс. Шэсць моцных і цікавых кніг працягнуць барацьбу за званне найлепшай. Вынікі будуць абвешчаныя падчас цырымоніі ўзнагароджання ў канцы лістапада.
Кароткі спіс Прэміі Гедройця за 2023 год:
- «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» – Валянцін Акудовіч, выдавецтва «Логвінаў», 2023
- «Забіць упалмінзага» – Зміцер Бартосік, «Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода», 2022
- «Гарэзлівы пацалунак. Кніга другая» – Ева Вайтоўская, выдавецтва «Янушкевіч», 2023
- «На прызбе ў Сілічах» – Марыя Вайцяшонак, выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2023
- «Вольнеры. Прадвесце» – Валер Гапееў, выдавецтва «Янушкевіч», 2023
- «Час пустазелля» – Ганна Янкута, выдавецтва «Янушкевіч», 2023
Сярод публічных сябраў сёлетняга журы прэміі – літаратуразнаўца, доктарка філалагічных навук Ульяна Верына; беларусістка, літаратуразнаўца, ад’юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Катажына Дрозд-Урбаньска; літаратуразнаўца, крытык, драматург, прафесар, загадчык кафедры славянскага літаратуразнаўства Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай Сяргей Кавалёў; пісьменніца, паэтка, супрацоўніца праваабарончай арганізацыі Югася Каляда.