Poetická reportáž — вершы Строцава па-чэску

У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга — “Poetická reportáž” Дзмітрыя Строцава, у якую ўвайшлі пераклады вершаў паэта на чэшскую мову, якія збіраліся з 2020 года. У зборнік увайшлі выбраныя пераклады вершаў, напісаных у жанры сведчання, паэтычнага рэпартажу.

Апошнім імпульсам для выдання кнігі паслужыў пераклад паэмы «Вулей», які нечакана для мяне зрабіла Марцыя Патон, дзеліцца ў фэйсбуку паэт і выдавец Дзмітрыя Строцаў.

Паэт дзякуе ўсім, без каго кніга б не з’явілася не свет, у тым ліку суаўтарам і перакладчыкам — Марцыі Патон, Максу Шчуру, Хелене Востры і Максу Бяляўскаму. Ілюстрацыю для кнігі намалявала мастачка Святлана Сафія Дземідовіч, а прадмову напісала Эва Люсцігава.

12 сакавіка ў Брно і 15 сакавіка ў Празе пройдуць прэзентацыі новай кнігі і выдавецтва hochroth Minsk. У траўні кніга “Poetická reportáž” будзе прадстаўлена на нацыянальным чэшскім кніжным кірмашы “Свет кнігі“.