Выдавецтва “Янушкевіч” у 2022 годзе спрабавала адчыніць уласную кніжную карму “Кнігаўка”, але тая была вымушаная зачыніцца, не прапрацаваўшы нават аднаго дня. І вось напярэдадні свайго 10-гадовага юбілею выдавецтва анансавала адкрыццё кнігарні ў Варшаве (Польшча).
“Абяцаем, што варшаўская “Кнігаўка” будзе працаваць мінімум ў 365 разоў больш”, — з’явілася паведамленне ў сацсетках выдавецтва. Андрэй Янушкевіч таксама рыхтуе доўгачаканыя эксклюзіўныя навінкі, якія маюць першымі з’явяцца ў кнігарні.
Нагадаем, што кнігі выдавецтва “Янушкевіч” можна купіць праз інтэрнэт-кнігарню “Кнігаўка”.