Света Бень прэзентуе першую кнігу вершаў у Берліне

У паэткі, музыканткі, рэжысёркі Светы Бень выходзіць з друку першы зборнік паэзіі “Из ямки земляной”. Выпускае з друку кнігку выдавецтва кнігарні “Бабель” (Тэль-Авіў). З нагоды выхаду кнігі у Берліне абдудзецца некалькі сустрэчаў з аўтаркай.

Першая прэзентацыя пройдзе 13 лютага ў прасторы PANDA platforma (Knaackstr. 97). Уваход: данэйшн ад 10 еўра.

“Будзе многа вершаў і сюрпрызаў, а таксама некалькі неймаверных гасцей з Babel Books Berlin і не толькі! А галоўным героем вечера станет нованароджаная кніжка, якую можна будзе патрымаць у руках, пагартаць ці нават знесці з сабой”, пішуць арганізатары вечара.

І ўжо 15 лютага ў 19:00 адбудзецца наступная сустрэча са Светай Бень. Гэтым разам у форме адкрытага інтэрв’ю ў кнігарні Babel Books Berlin (Bernauer Straße, 49). Госцем вечарыны будзе выдавец Яўген Коган.

Уваход па рэгістрацыі.

галоўнае фота адсюль