Дадрукавалі кнігу “Як нацыя вучылася спяваць”

Выйшаў з друку другі наклад кнігі “Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча”. Пра выданне манаграфіі пра асобу Антона Грыневіча — збіральніка фальклору, кампазітара, педагога і выдаўца, Bellit.info паведамляў раней. Першы наклад хутка разышоўся, але цяпер з’явілася дадатковая магчымасць прыдбаць кнігу.  

Выданне змяшчае падрабязную біяграфію навукоўца, тут жа таксама сабраныя і перадрукаваныя ягоныя кнігі, якія даўно сталі бібліяграфічнай рэдкасцю. Гаворка перадусім пра спеўнікі: «Беларускія песні з нотамі» (1910/1912), «Народны спеўнік» (1920), «Школьны спеўнік» (1920), «Беларускі дзіцячы спеўнік» (1925), а таксама іншыя матэрыялы, напрыклад, песні, запісаныя ў час зняволення ў віленскіх Лукішках.

Манаграфія выйшла ў выдавецтва: «Беларуская навука».

Набыць можна ў Акадэмкнізе ці ў іншых кнігарнях Менску.