Пісьменнік Валер Гапееў ініцыяваў стварэнне літаратурнай інтэрнэт-пляцоўкі “Новыя беларускія кнігі”. Мэта рэсурсу — збіраць у адным месцы ўражанні ад кніжных навінак як прафесійных крытыкаў, так і блогераў ды простых чытачоў.
Асноўная рубрыкацыя сайта: “дарослае”, “падлеткам”, “дзецям”, “фэнтэзі”, “паэзія”.
Большасць водгукаў збіраецца з адкрытых крыніц, частка пішацца ад імя рэдакцыі. Цяпер на сайце ёсць агляды на два дзясяткі выданняў і плануецца далейшае папаўненне. Паводле задумы, разглядацца будуць толькі новыя і нядаўна выдадзеныя кнігі.
Рэдакцыя звяртаецца да чытачоў і пісьменнікаў з дзвюма просьбамі:
- калі вам хочацца напісаць пра нейкую кнігу і надаць свайму водгуку большую пашыранасць, калі ласка, звяртайцеся, дасылайце свае водгукі.
- калі вы аўтар і лічыце сваю кнігу вартай ды абдзеленай увагай, дасылайце нам кнігу ў электронным фармаце, ці проста тэкстам. Пачытаем, будзе і водгук.
Пісаць можна на list@bellit.store