У выдавецтве Skaryna Press выйшла з друку папяровая версія новай кнігі паэта Анатоля Івашчанкі “Непрамо(ў)ленае”, якая будзе прэзентаваная 17 лютага на фестывалі памяці Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”, які сёлета праходзіць у Вільні. З праграмай фестывалю можна азнаёміцца тут.
У новай паэтычнай кнізе Анатоля Івашчанкі сабраныя вершы, што ствараліся цягам апошніх дзесяці гадоў. Тры раздзелы кнігі аб’ядноўвае вера ў тое, што нават пасярод вусцішнае цёмнае моўчы Мова стаецца тым ахоўным абярэгам, сцягам і шляхам, што выводзіць да святла. Адрасуецца ўсім, каму не ўсё роўна.
Кнігу можа набыць у папяровай і электроннай версіях.