14 снежня стартуе продаж чацвёртай кнігі “Хронік Нарніі”

Чацвёртая кніга серыі “Хронікі Нарніі” Клайва Стэйплза Льюіса “Конь і яго хлопчык” у перакладзе Яны Уладыкі мае выйсці ў сярэдзіне снежня. Менская кнігарня “Акадэмічная кніга” плануе старт продажаў на 14 снежня.

Вокладку для беларускага выдання зрабіў Раман Сустаў, унутраныя ілюстрацыі — Лада Цішкова. Рэдактарамі выступілі Марына Казлоўская і Надзея Кім.

Раней па-беларуску выходзіла тры з сямі кніг серыі: “Пляменнік чараўніка” (2016), “Леў, вядзьмарка і гардэроб” (2017), “Прынц Каспіян” (2022).