Постаць Міхася Рудкоўскага (1936 – 1991) на Берасцейшчыне знаходзіцца бы трошкі ў ценю іншых – а іх нямала – выбітных асоб.
Month: Верасень, 2023
Раман пра чалавека і імперыю выйшаў у выдавецтве Gutenberg
У Кракаўскім выдавецтве Gutenberg publisher выйшла з друку кніга Вала Клемэнта “Круглая Square”, назва якой адсылае да старой назвы менскай Плошчы Перамогі. Гэта іранічны жыццяпіс чалавека і імперыі. Пісьменнік Уладзімір Арлоў піша пра раман Вала Клемента: “Гэты раман — нязменна дасціпны, вельмі асацыятыўны, з элементамі антыўтопіі, вясёлы і гаркаваты, саркастычны […]
Застаўся тыдзень!
Заканчваецца прыём заявак на Літаратурны конкурс да 100-годдзя аб’яднання “Маладняк”. Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў сёлета праводзіць конкурс да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі, што працуюць у жанрах паэзіі, прозы і крытыкі ў Беларусі і па-за яе межамі. Мова твораў — беларуская. Тэматыка твораў не […]
Кніжныя навіны: эсэістыка Генрыха Кіршбаўма
У выдавецтве Vesna Books выйшла кніга эсэістыкі берлінскага славіста Генрыха Кіршбаўма “Беларускі брыкалаж”. Пераклад з нямецкай зроблены Яраславай Ананка. “Надзейнага барометра Беларусі няма і ніколі не было, вялікіх навальніц і перападаў атмасфернага ціску не прадбачалася. Ніхто не мог прадказаць таго, што здарыцца. Ні сацыёлагі, ні палітыкі, ні паэты”, — паведамляе […]
Міхась Булавацкі расказвае пра матэматыку, пераклады і кнігу пра бацькоў – відэа
Магілёўскі перакладчык, літаратар і выкладчык Міхась Булавацкі стаў госцем чарговага выпуску літаратурных гутарак “Кантэкст”.
Спадар Міхась расказвае пра тое, як ад матэматыкі прыйшоў да літаратуры, пра магілёўскае “беларускае пяціборства”, а таксама анансуе новы зборнік.
Тэксты за тыдзень: пяць літаратурных спасылак, на якія вы маглі забыцца
У пятніцу робім агляд літаратурных публікацый тыдня: вершы, проза, пераклады, якія з’явіліся ў адкрытым доступе. Успаміны Марка Шагала пра Віцебск. Літрадыё публікуе фрагменты з успамінаў віцебскага пісьменніка, які больш вядомы як мастак. Марк Шагал пачаў працу над гэтым тэкстам у 1914 годзе ў Віцебску, працягваў у 1922 годзе ў Маскве. […]
Прэмію Шэрмана сёлета перакладчыкам уручаць за два гады – спіс намінантаў
Журы зацвердзіла Поўныя спісы намінантаў на прэмію імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў. Пераможцаў вызначаць асобна для 2021 і для 2022 года. На прэмію Шэрмана за 2021 год прэтэндуюць наступныя выданні: У намінацыі «Пераклад паэзіі»: На прэмію за пераклад прозы намінуюцца наступныя кнігі: На перамогу ў намінацыі «Пераклад дзіцячай кнігі» прэтэндуюць: На прэмію Шэрмана за 2022 год прэтэндуюць […]
Журы абвесціла спіс прэтэндэнтаў на прэмію “Дэбют” за 2021–2022 гады
Журы зацвердзіла Поўны спіс намінантаў на літаратурную прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. Цяпер прэмія выдаецца раз на два гады, таму сёлетнія прэтэндэнты мусілі выдаць кнігі ў 2021–2022 гадах. У галіне паэзіі на прэмію “Дэбют” намінаваныя: На прэмію за найлепшую дэбютную кнігу прозы прэтэндуюць: На прэмію за найлепшы мастацкі пераклад намінуюцца: […]
120 гадоў з нараджэння паэткі Наталлі Арсенневай
9 верасня 1903 года ў Баку (цяпер Азербайджан) нарадзілася выбітная паэтка і перакладчыца Наталля Арсеннева. Паходзіць з рускай дваранскай сям’і. Ад 1905 г., за выняткам 1915—1919 гг. (эвакуацыя ў Яраслаўль), жыла ў Вільні. Скончыла Віленскую беларускую гімназію. У 1922 г. узяла шлюб з вайсковым дзеячам Францам Кушалем. Жыла ў Польшчы, […]
Да 80-годдзя Ніны Мацяш
Для берасцейскіх пісьменнікаў, людзей, якія любілі беларускую літаратуру, кватэра Ніны Мацяш у Белаазёрску прыканцы 1990-ых – пачатку 2000-ых гадоў сталася своеасаблівым цэнтрам прыцягнення, магутнай крыніцай сілкавання. Для многіх дзясяткаў і соцень наведнікаў Ніна Мацяш была, кажучы мовай рэлігіі, духоўнай маці. Маючы здольнасці да выключнай эмпатыі, не проста слухала і суперажывала, […]