Журы зацвердзіла Поўныя спісы намінантаў на прэмію імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў. Пераможцаў вызначаць асобна для 2021 і для 2022 года.
На прэмію Шэрмана за 2021 год прэтэндуюць наступныя выданні:
У намінацыі «Пераклад паэзіі»:
- Вольга Гапеева, пераклад з японскай — Кабаясі Іса «Выбраныя хайку». Выдавецтва «Галіяфы», Мінск, 2021.
- Ігар Крэбс, Ганна Янкута, Вольга Гронская, Кацярына Маціеўская, Ірына Паўловіч, пераклад з нямецкай — Георг Гайм «Выбраныя вершы». Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2020.
- Кацярына Маціеўская, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута, пераклад з польскай — Кшыштаф Каміль Бачыньскі «Выбраныя вершы». Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2021.
- Алег Мінкін, Андрэй Хадановіч, пераклад з польскай — Цыпрыян Каміль Норвід «Над попелам паразы – перамога!..». Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2021.
- Яўген Папакуль, пераклад са старажытнаісландскай — «Эда. Песні пра багоў»; «Эда Сноры Стурлусана». Выдавецтва «Галіяфы», Мінск, 2021.
- Яўген Папакуль, пераклад са старажытнаісландскай — «Эда Сноры Стурлусана». Выдавецтва «Галіяфы», Мінск, 2021.
- Андрэй Хадановіч, пераклад з польскай — Станіслаў Ежы Лец «Цынік на прагулцы». Выдавецтва «Логвінаў», Вільня, 2021.
- Андрэй Хадановіч, пераклад з рускай — Дзмітрый Строцаў. «Беларусь опрокинута/Беларусь перакулена». Выдавецтва «Новыя мяхі», Мінск, 2021.
На прэмію за пераклад прозы намінуюцца наступныя кнігі:
- Святлана Воцінава, пераклад з польскай — Эліза Ажэшка, «Дзікунка». Раман ХІХ стагоддзя і як яго сёння чытаць. Выдавецтва «Галіяфы», Мінск, 2021.
- Уладзіслаў Гарбацкі, пераклад з французскай — Ані Эрно «Падзея». Выдавецтва Таварыства беларускай культуры ў Літве, Вільня, 2021.
- Вольга Гронская, пераклад з нямецкай — Герта Мюлер «Сёння я не хацела б з сабой сустракацца». Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск, 2021.
- Павал Касцюкевіч, пераклад з іўрыту — Мэндэлэ Мойхер-Сфорым «Падарожжа Беньяміна ІІІ». Выдавецтва «Логвінаў», Вільня, 2021.
- Павал Касцюкевіч, пераклад з рускай — Дзяніс Трусаў «Слоў моб». Выдавецтва «Галіяфы», 2021 (ацэньваецца толькі пераклад прозы).
- Сяргей Лісіца, пераклад з чэшскай — Анна Цыма «Прачынаюся ў Сібуі». Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск 2021.
- Уладзімір Лянкевіч, Алена Пятровіч, пераклад з польскай — Дамініка Словік «Зімоўка». Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск, 2021.
- Марыя Пушкіна, пераклад з польскай — Станіслаў Лем «Зорныя дзённікі». Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск, 2021.
- Марына Шода, пераклад з польскай — Юзаф Францішак Фэрт «Жыццё Цыпрыяна Норвіда». Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2021.
- Сяргей Шупа, пераклад з іспанскай — Габрыель Гарсія Маркес «Восень патрыярха». Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск, 2021.
На перамогу ў намінацыі «Пераклад дзіцячай кнігі» прэтэндуюць:
- Паліна Грынчанка, пераклад з рускай — Аляксандра Хамянок «Італьянскае падарожжа». Выдавецтва «Народная асвета». Мінск, 2021.
- Надзя Кандрусевіч, пераклад са шведскай — Лена Андэрсан «Мулан і булачкі». Выдавецтва «Koska», Мінск, 2021.
- Надзя Кандрусевіч, пераклад са шведскай — Астрыд Ліндгрэн «Каляды ў Булербю». Выдавецтва «Koska», Мінск, 2021.
- Надзя Кандрусевіч, пераклад са шведскай — Астрыд Ліндгрэн «Ліс і Гном». Выдавецтва «Koska», Мінск, 2021.
- Сяргей Матырка, пераклад з нямецкай — Отфрыд Пройслер «Крабат. Легенда Чорнага млына». Выдавецтва «Янушкевіч», выдавецтва «Koska» , Мінск, 2021.
На прэмію Шэрмана за 2022 год прэтэндуюць наступныя выданні:
У намінацыі «Пераклад паэзіі»:
- Алеся Алейнік, пераклад з рускай — Іосіф Бродскі «Балада пра маленькі буксір». Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск, 2022.
- Аксана Данільчык, пераклад з італьянскай — Антонія Поццы «Выбраная лірыка». Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2022.
- Ігар Кулікоў, пераклад з санскрыту — Двайпаяна В’яса «Магабгарата: выбраныя аповеды». Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск, 2022.
- Георгій Ліхтаровіч, Вера Бурлак, Алена Пятровіч, пераклад з украінскай — Багдан Ігар Антоныч «Вершы». Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2022.
- Кацярына Маціеўская, пераклад з польскай — Уладыслаў Шленгель «Выбраныя вершы». Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2022.
- Яўген Папакуль, пераклад са старажытнаісландскай — «Эда. Песні пра герояў». Выдавецтва «Тэхналогія», Мінск, 2022.
- Сяргей Шупа, пераклад з ідыш — Мойшэ Кульбак «Усе вершы і паэмы». Выдавецтва «Vesna Books», Прага, 2022.
- Сяргей Шупа, пераклад са старажытнагабрэйскай — «Песьня песьняў». Выдавецтва «Vesna Books», Прага, 2022.
- Ганна Янкута, пераклад з польскай — Марыя Паўлікоўска-Яснажэўска «Выбраныя вершы». Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2022.
У намінацыі «Пераклад прозы»:
- Уладзіслаў Гарбацкі, пераклад з украінскай — Агатангел Крымскі «Бэйруцкія апавяданьні». Выдавецтва «Скарына», Лондан, 2022.
- Аляксандра Дзмітранок, пераклад з арабскай — Наваль Саадаві «Жанчына на нулявым пункце». Выдавецтва «Янушкевіч» («Пфляўмбаўм»), Мінск, 2022.
- Алена Карп, пераклад з французскай — Маржан Сатрапі «Персеполіс». Выдавецтва «Янушкевіч» («Пфляўмбаўм»), Мінск, 2022.
- Сярж Мядзведзеў, пераклад з англійскай — Кормак Макарці «Дарога». Выдавецтва «Янушкевіч», Варшава, 2022.
- Мікола Раманоўскі, пераклад з польскай — Шчэпан Твардах «Кароль». Выдавецтва «Янушкевіч». Варшава, 2022.
У намінацыі «Пераклад дзіцячай кнігі»:
- Андрэй Строцаў, пераклад з англійскай — Клайв Стэйплз Льюіс «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян». Выдавецтва «Пазітыў-цэнтр», Мінск, 2022.
У конкурсе ўдзельнічаюць пераклады мастацкіх кніг на беларускую мову, выдадзеныя ўпершыню ў папяровым або электронным варыянце ў 2021 і 2022 гадах.
У склад журы прэміі ўвайшло пяцёра сябраў, сярод якіх літаратуразнавец, перакладчык, кандыдат філалагічных навук Дзяніс Кандакоў, паэт і перакладчык Сяргей Прылуцкі, перакладчык Сяргей Сматрычэнка.
Прэмія імя Карласа Шэрмана была заснавана ў 2016 годзе пры падтрымцы Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў і дабрачыннага Фонду «Вяртанне». Яна ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. У гэтым годзе суарганізатарамі прэміі выступаюць Bellvory Stiftung (Switzerland), Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.