Міхась Булавацкі расказвае пра матэматыку, пераклады і кнігу пра бацькоў – відэа

Магілёўскі перакладчык, літаратар і выкладчык Міхась Булавацкі стаў госцем чарговага выпуску літаратурных гутарак “Кантэкст”.

Спадар Міхась расказвае пра тое, як ад матэматыкі прыйшоў да літаратуры, пра магілёўскае “беларускае пяціборства”, а таксама анансуе новы зборнік “Гісторыі з вершамі”. З інтэрв’ю дазнаемся, як колісь дадзены самому сабе зарок напісаць кнігу пра свайго бацьку ператварыўся на празаічіную кнігу пра мінулае “Выжыць у СССР”.

У канцы выпуску аўтар чытае свае вершы і пераклады.