Выдавецтва Gutenberg Publisher анасавала выхад па-беларуску кнігі для дзяцей фінскага пісьменніка Тыма Парвэла “Патэ гуляе ў футбол”. Пераклад з арыгіналу здзейсніў Юры Лашкевіч. Беларускім маленькім чытачам пісьменнік Тыма Парвэл вядомы па кнізе “Эла і сябры”. Патэ, які быў адным з сяброў Элы, гэтым разам вяртаецца як галоўны герой новай кнігі. […]
Tag: выдавецтва Gutenberg
Кніжны маркет у Варшаве ў падтрымку незалежных выдавецтваў
5 красавіка ў Варшаве пройдзе кніжны маркет у падтрымку незалежных беларускіх выдаўцоў, якія нават працуючы за мяжой, зазнаюць ціск і чыя дзейнасць і выданні прызнаюцца “экстрэмісцкімі”. Беларускія выдаўцы — тыя, хто працягвае выдаваць, перакладаць і распаўсюджваць — цяпер пад ціскам: у эміграцыі іх абвяшчаюць “экстрэмісцкімі”, унутры краіны датычных да кнігавыдання часта затрымліваюць, […]
Па-беларуску выходзіць культавы раман “Дом, у якім…”
Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад рамана Марыям Петрасян “Дом, у якім…” у беларускім перакладзе. Твор пра закрыты інтэрнат для дзяцей-інвалідаў у стылі магічны рэалізм адпраўлены ў друк. Раман армянскай мастачкі і пісьменніцы Марыям Петрасян, у арыгінале напісаны па-расейску, быў апублікаваны ў 2009 годзе, хаця пачала аўтарка яго пісаць яшчэ ў […]
Выйшаў пераклад рамана Філіпенкі “Вяртанне ў Астрог”
Выдавецтва Gutenberg Publisher выдала ўжо пяты раман Сашы Філіпенкі ў перакладзе на беларускую мову. Пераклад з расейскай мовы здзейсніла Яўгенія Кавячынская. Кніга выйшла агульным накладам каля 500 асобнікаў. “У невялікі правінцыйны горад, пабудаваны вакол турмы, прыязджае сталічны следчы, каб расследаваць чараду падлеткавых суіцыдаў…” — заваблівае анатацыя да рамана пра цану […]
Беларускія выдавецтвы на кірмашы ў Познані 13—15 сакавіка
13—15 сакавіка праходзіць кніжны кірмаш у Познані, у якім бяруць удзел незалежныя беларускія выдавецтвы. Сярод удзельнікаў Arche, Gutenberg Publisher, Kamunikat.org, Кніжны вырай, Мяне Няма, Полацкія лабірынты, RozUM Media, SayBeat, Skaryna Press. На кірмашы можна будзе пагартаць кнігі, пазнаёміцца з выдавецтвамі, набыць навінкі і сустрэцца з аўтарамі. Афішу беларускіх мерапрыемстваў прадставіў […]
У Варшаве прэзентуюць перавыданне першай кнігі Вежнавец
Выдавецтва Gutenberg Publisher працягвае папаўняць серыю “Акно ў прозу”, шостай кнігай у якой стала перавыданне дэбютнага зборніка Евы Вежнавец “Шлях дробнай сволачы”(2008). А 16 студзеня ў Варшаве пройдзе творчая сустрэча з аўтаркай, якая змагаецца з цяжкой хваробай, з нагоды выхаду перавыдання. Першая кніга Евы Вежнавец “Шлях дробнай сволачы” (складаецца з […]
Славутую гісторыю пра крата пераклалі на беларускую
У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла дзіцячая гумарыстычная кніга пра маленькага крата, які трапіў у недарэчную сітуацыю. Аўтары “Гісторыі пра крата, які хацеў даведацца, хто нарабіў яму на галаву” Вэрнэр Гольцварт і Вольф Эрльбрух, а пераклад на беларускую з нямецкай мовы здзейсніла Жанна Сільвановіч. Аднойчы ранкам маленькі крот заўважыў, што нехта […]
Адкрыты перадзаказ дзіцячай навінкі пра Каляды
Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад новай кнігі для дзяцей ад пісьменніцы Наталкі Харытанюк і мастачкі Волі Кузьміч. Гэтым разам гісторыя з назвай “Каляды 1992” пачынаецца з таго, як чацвёра беларускіх дзетак знойдуць на гарышчы фотаздымкі калядоўшчыкаў. Героі новай кнігі вядомыя чытачам з “Казак Старога Адамкова”, папярэдняй працы творчага дуэта. “Новая […]
Кніжка для дзяцей, якую можна чытаць у вадзе
У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла адмысловая кніга для самых маленькіх “Бобрык, які любіць ваду” — кніжка-цацка, з якой можна купацца. Верш напісаў Андрэй Скурко, а прыдумала гісторыю і праілюстравала Дарына Харытончык. “Бобрык, які любіць ваду” — кароткая мілая гісторыя пра зубастага бобрыка і яго сяброў бусліка і выдру, якія бавяцца […]
Gutenberg выдала кнігу апавяданняў Лаўкрафта
У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла кніга апавяданняў Гаўарда Філіпса Лаўкрафта “Іншыя Багі”. Пераклад здзейснілі сямёра перакладчыкаў, якія аб’ядналіся ў ініцыятыву BelRead, адрэдагаваў кнігу Андрэй Хадановіч. У Гаўарда Філіпса Лаўкрафта ёсць творы, якія даследчыкі аб’ядноўваюць у “Цыкл сноў”, — з яго і выбраныя апавяданні кнігі “Іншыя Багі”. Пісьменніка шануюць перадусім як […]





