Інтэрнэт-бібліятэка і фонд “Камунікат” працягвае запіс аўдыякніг. Цяпер выйшла чацвёртая кніга хронікі “Галасы Утопіі” Святланы Алексіевіч — “Чарнобыльская малітва”, якую агучылі выдатныя беларускія акторы: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз. За музычнае суправаджэнне адказваў Дзмітры Фрыга. А сам твор гучыць у найноўшым беларускім перакладзе, які зрабіў пісьменнік і […]
Tag: Уладзімір Арлоў
У Беластоку распачынае новы сезон Гістарычная школа Уладзіміра Арлова
1 верасня ў Беластоку пасля летняй паўзы аднаўляе дзейнасць Гістарычная школа Уладзіміра Арлова „Адкуль наш род”. Заняткі будуць праходзіць штопятніцы ў прасторы вольных беларусаў “Новая зямля” (Stefana Wyszyńskiego 6A). Пачатак а 18-й гадзіне. У канцы кожных заняткаў будзе праводзіцца гістарычная віктарына з прызамі. Тэма першай у новым сезоне гістарычнай вандроўкі: […]
Уладзіміру Арлову — 70!
Сёння — круглая дата ў аднаго з найвядомейшых пісьменнікаў Беларусі, празаіка, паэта, перакладчыка і папулярызатара беларускай гісторыі Уладзіміра Арлова. Шчыра віншуем спадара Уладзіміра і зычым добрых навінаў, здароўя і натхнення! Арлоў Уладзімір Аляксеевіч (нар. 25.08.1953, Полацк, Віцебская вобл.). Пісьменнік. Сябра Саюз пісьменнікаў з 1986 г. Адзін з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра. Скончыў […]
Серыя “Паэты планеты” аднавілася ў Беластоку
Серыя “Паэты планеты”, у якой выйшла сотня перакладных і арыгінальных зборнікаў паэзіі, аднавіла свой выхад у Беластоку. Вядомая серыя вершаваных малафарматных кніг працягнула свой выхад пры ўдзеле фонда Kamunikat. Новы выпуск серыі — выбраныя вершы Уладзіміра Арлова. Укладальнік Лявон Баршчэўскі. Кнігу ўжо можна набыць у анлайн-кнігарні Kamunikat.org.
“Айчына” Уладзіміра Арлова для англамоўнага чытача
Кніга Belarus: An Illustrated History — пераклад выдання Уладзіміра Арлова «Айчына. Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» — адрасавана не столькі беларусам, колькі іншаземцам, у т.л. палякам. На днях у кракаўскім выдавецтве Gutenberg Publisher, заснаваным беларускімі эмігрантамі, выйшла кніга Belarus: An Illustrated History (“Беларусь. Ілюстраваная гісторыя”). Выданне пра мінулае Беларусі […]