Беларусы адзначаюць 100-годдзе Васіля Быкава — афіша падзей

19 чэрвеня адзначаецца 100-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава, з гэтай нагоды ў розных краінах свету пройдуць мерапрыемствы ў гонар пісьменніка. Bellit.info сабраў галоўныя падзеі, каб нашыя чытачы маглі іх наведаць.

Чатыры дні памяці Быкава ў Менску

З 19 па 22 чэрвеня на тэрыторыі колішняга лецішча пісьменніка, а сёння філіяла музея гісторыі беларускай літаратуры “Музей-дача Васіля Быкава” пройдзе святкаванне юбілею. Сярод актыўнасцяў і літаратурна-мастацкія пленэры, і экскурсіі-лекцыі, і віктарына па загадкавых старонках творчасці пісьменніка і многа чаго яшчэ. З поўнай праграмай можна азнаёміцца тут.

Музей-дача Васіля Быкава працуе з 12:00 да 18:00 па адрасе Мінскі раён, аг. Ждановічы, вул.6-я Дачная, 62. Тэл. +375 (29) 811-21-85.

Адкрыццё выставы ў Празе

19 чэрвеня ў Празе адкрыецца адмысловая выстава да 100-годдзя Васіля Быкава. У экспазіцыі можна будзе пабачыць рэчы з пражскай кватэры пісьменніка, ягоныя рукапісы, кнігі і фотаздымкі. Сярод іншага экспанатамі з уласнага архіву падзяліўся журналіст і палітык Сяргей Навумчык.

Выстава будзе дзейнічаць да 31 жніўня.

19.06 (сер), 16.00, Славянская бібліятэка ў Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі (Mariánské nám. 190/5). Для чытачоў бібліятэкі ўваход вольны.

У Беластоку гадавіну адзначць з Уладзімірам Арловым, перакладчыцай Яаннай Бернатовіч і Барышнікавым

Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашае на святкаванне 100-ай гадавіны нараджэння Васіля Быкава. Творы Быкава перакладзеныя больш чым на 50 моваў свету і неаднаразова выходзілі па-польску. Апошняя з іх – «Доўгая дарога дадому» ў перакладзе Яанны Бернатовіч – пабачыла свет у 2023 годзе.

Калі: 19.06.2024 / 19:00
Дзе: кавярня ФАМА, Легіянова 5, Беласток, уваход вольны

У сустрэчы возьмуць удзел Уладзімір Арлоў, музыка Яўген Барышнікаў, перакладчыца Яанна Бернатовіч, актор Васіль Калач і кіраўнік Фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк, з прэм’ерай перавыдання аповесцей Быкава «Бліндаж» і «Афганец».

Выстава кніг і вольныя чытанні ў Вільні

Ініцыятыва Čytalnia ладзіць выставу кніг класіка і пра класіка. А 19 чэрвеня з 17 да 20 гадзін адбудуцца вольныя чытанні фрагментаў з кніг Васіля Быкава, чыё сэрца жыло Беларуссю. Запрашаюцца ўсе ахвочыя прачытаць свае ўлюбёныя старонкі з твораў пісьменніка ўголас і (ці) паслухаць іх у выкананні іншых чытачоў і чытачак. Таксама можна будзе пазычыць кнігу Васіля Быкава на добрае чытанне дома!

Серада 19 чэрвеня
17:00 — 20:00
Vilniaus g. 20 (Вільня)

Хадановіч з лекцыяй і дыскусіяй пра Васіля Быкава ў Варшаве

Беларускі Моладзеы Хаб запрашае адзначыць угодкі разам з паэтам, перакладчыкам, выкладчыкам Андрэем Хадановічам. Аўтар YouTube-канала “Хадановіч” прачытае лекцыю “Доўгая дарога дадому: Васіль Быкаў і Беларусь”, а ўсе прысутныя змогуць далучыцца да дыскусіі з нагоды 100-гадовага юбілею.

Уваход бясплатны, данаты вітаюцца: byhub.org
19 чэрвеня, 18:30
Dożynkowa 6a, Варшава 

100-годдзе Васіля Быкава з Арловым у Гданьску

21 чэрвеня ў Гданьску пройдзе творчая сустрэча з пісьменнікам, паэтам і гісторыкам Уладзімірам Арловым. Лаўрэатам шматлікіх літаратурных прэмій, у тым ліку “Еўрапейскі паэт свабоды” (Гданьск, 2010) і беларускай літаратурнай Прэміі Гедройця (Мінск, 2018).

Падчас сустрэчы, якую ладзіць таварыства “Хатка”, спадар Уладзімір Арлоў падзеліцца сваімі асабістымі стасункамі з Васілём Быкавым, раскажа новыя факты і ракурсы жыцця і творчасці народнага пісьменніка Беларусі.

Filia Gdańska (Mariacka 42)
21.06, 18:30
Уваход вольны. 

Уладзімір Арлоў раскажа пра Быкава ў Варшаве 23 чэрвеня

23 чэрвеня Уладзімір Арлоў, які добра асабіста ведаў Быкава, правядзе для наведнікаў сустрэчы ў Цэнтры беларускай салідарнасці захапляльную экскурсію па творчым свеце беларускага класіка.

Усіх, хто завітае на сустрэчу, чакаюць:

  • Новыя факты, а таксама нечаканыя ракурсы жыцця і творчасці Васіля Быкава
  • Жывы голас народнага пісьменніка Беларусі
  • Быкаў як мастак
  • Прэзентацыя новай кнігі Быкава «Бліндаж» з удзелам выдаўца, кіраўніка фонду Kamunikat.org Яраслава Іванюка
  • Фрагменты ўспамінаў Карласа Шэрмана пра Васіля Быкава прачытае старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай
  • Кніжны кірмашык з навінкамі беларускай літаратуры

Цэнтр беларускай салідарнасці, Oleandrów 6/2, Варшава
23 чэрвеня, 17
Уваход вольны!