Цэнтр беларускай культуры разам з фондам “Камунікат” перавыдалі кнігу вершаў Уладзіміра Арлова лацінкай. Навінка мае назву “Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi” (“Свецяцца вокны ды нікога за імі”). Кіраўнік фонду Яраслаў Іванюк так пракаментаваў выхад навінкі Суполцы беларускіх пісьменнікаў: “Гэтая кніжка была ўжо раней выдадзена ў выдавецтве “Логвінаў”, але яна […]
Tag: Уладзімір Арлоў
Запусцілі краўдфандынг на пастаноўку паводле Арлова
Пра тое, што зорная тэатральная каманда пачала стварэнне прытчы-казкі паводле твору Уладзіміра Арлова “Ордэн белай мышы”, Bellit.org пісаў раней. Цяпер акторы і рэжысёр запусцілі збор грошай ўласна на рэалізацыю пастаноўкі на новай беларускай краўдфандынгавай пляцоўцы Gronka.org. “Гэты спектакль — размова пра час і пра сябе. Як мы жывем сёння і […]
Вядомыя акторы ствараюць прытчу-казку паводле Арлова
Беларускія акторы Ігар Сігоў, Святлана Зелянкоўская, Аляксандр Ждановіч, рэжысёр Уладзімір Ушакоў і драматург Дзіяна Балыка анансавалі новы сумесны тэатральны праект у Варшаве — стварэнне прытчы-казкі для дарослых паводле апавядання “Ордэн белай мышы” Уладзіміра Арлова. Да каманды, якая распачынае працу над пастаноўкай, таксама далучыліся Раман Арлоў (кампазітар) і Аляксандр Образаў (прадусар). […]
Арлоў разам з “Камунікатам” запісвае аўдыякнігу
Фонд “Камунікат” працягвае свае аўдыяпраекты. Гэтым разам вядзецца праца над выбранымі эсэ Уладзіміра Арлова з культавай кнігі “Незалежнасьць – гэта…” ў аўтарскім выкананні. Кніга выбраных эсэ Уладзіміра Арлова – своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсніць дзясяткі падарожжаў, нязменна аб’яднаных пошукамі Беларусі (і непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам!). Пунктамі прызначэння будуць Менск пачатку […]
Беларусы адзначаюць 100-годдзе Васіля Быкава — афіша падзей
19 чэрвеня адзначаецца 100-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава, з гэтай нагоды ў розных краінах свету пройдуць мерапрыемствы ў гонар пісьменніка. Bellit.info сабраў галоўныя падзеі, каб нашыя чытачы маглі іх наведаць. Чатыры дні памяці Быкава ў Менску З 19 па 22 чэрвеня на тэрыторыі колішняга лецішча пісьменніка, […]
Выходзіць кніга вершаў Арлова ў польскіх перакладах Задуры
“Na brzegu innego czasu” (“На беразе іншага часу”) — так называецца зборнік вершаў беларускага паэта, празаіка і папулярызатара гісторыі Уладзіміра Арлова, які мае выйсці ў чэрвені ў польскім выдавецтве PIW (Państwowy Instytut Wydawniczy) . Вершы выбраў і перастварыў па-польску знакаміты паэт і перакладчык Богдан Задура. «Я доўга думаў, як назваць […]
Сустрэча з Уладзімірам Арловым у Вільні пройдзе на пляцоўцы “Замак”
Прэзентацыя кніг, паэтычныя чытанні, размова з аўтарам і аўтограф-сесія адбудуцца 22 сакавіка ў Вільні ў прасторы “Замак” па адрасе Naujoji Riovonių g. 10. Пачатак а 19.00. Уваход вольны.
Літаратурны тур Арлова пачнецца з Клайпеды і Коўна
Пісьменнік і папулярызатар гісторыі Уладзімір Арлоў выпраўляецца ў невялікі літаратурны тур па краінах Балтыі, які завершыцца ў Фінляндыі. Творчыя сустрэчы пройдуць з музычнай падтрымкай ад кампазітара і выканаўцы Рамана Арлова, а ў ролі вядоўцы выступіць выдавец і стваральнік найбуйнейшай у свеце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org Яраслаў Іванюк. Падчас цыклу сустрэчаў з […]
Насустрач Дню Волі з Уладзімірам Арловым
22 сакавіка, напярэдадні Дня Волі ў Вільні адбудзецца сустрэча з пісьменнікам і папулярызатарам гісторыі Уладзімірам Арловым. Галоўны фокус творчай сустрэчы будзе скіраваны на гісторыю БНР. Апроч таго Уладзімір Арлоў прадставіць публіцы свае кнігі “Імёны Свабоды”, “Незалежнасць – гэта…”, “Айчына” і іншых папулярныя выданні. Музычнае аздабленне сустрэчы забяспечыць Раман Арлоў, а […]
23 лютага творчая сустрэча з Арловым у Варшаве
23 лютага ў Варшаве ў межах тыдня роднай мовы пройдзе творчая сустрэча з пісьменнікам і папулярызатарам гісторыі Уладзімірам Арловым пад назвай “МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСКАЯ МОВА”. Арганізатары з ЦБС абяцаюць, што наведнікаў чакае вясёлая і адначасова сурʼёзная размова пра беларускую мову і стварэнне кніг, музычны выступ Рамана Арлова разам са […]





