Tag: перыёдыка

“Літаратурная Беларусь” — пампуй і чытай вераснёўскі нумар

Выйшаў вераснёўскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№9, 2026). Выпуск адкрываюць радкі з новай паэмы Сяргея Законнікава “Выхад у космас”. Таксама ў нумары чытачы знойдуць прозу Алеся Вешторта, Паўла Ляхновіча і Віктара Сазонава, вершы Тамары Аўсяннікавай і Міколы Канановіча, успаміны Алены Літвіной пра Ніну Мацяш, а таксама эсэ, артыкулы і навіны з літаратурнага […]

Чытаць і спампаваць новы выпуск “Літаратурнай Беларусі”

Выйшаў жнівеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№8, 2026). У выпуску чытачы знойдуць эсэ Алеся Жука, прысвечанае памяці Генадзя Бураўкіна, прозу Марыі Новікавай, Віктара Супрунчука, Анатоля Санаценкі, а таксама паэзію, артыкулы пра літаратараў і навіны літаратурнага замежжа. ЗМЕСТ ФЕЛЬЕТОН: «Падкілімная казка» Віталя РАМАНКЕВІЧАЮБІЛЕЙ: эсэ Алеся ЖУКА «Юнацтва сінія арэлі», прысвечанае памяці […]

Выйшаў унікальны даведнік “Кніга некралогаў” з эмігранцкіх газет

У выдавецтве Фонда “Камунікат” у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выйшла “Кніга нэкралёгаў”, укладзеная Наталляй Гардзіенка і Лявонам Юрэвічам. Праца над выданнем пачалася ў 2019 годзе, і цяпер яно стала пэўным працягам альбома-даведніка “Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце”, які пабачыў свет у 2024 годзе. ““Кніга нэкралёгаў” выявілася яшчэ большым даўгабудам, чым папярэдніца, бо ад […]

Сяргей Дубавец расказвае, адкуль пайшло Каралеўства Беларусь і дзе яно цяпер

У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец згадвае першую публікацыю апавядання польскага пісьменніка Мар’яна Брандыса “Каралеўства Беларусь” і што з гэтага выйшла. Хто прыдумаў Каралеўства Беларусь, хто падхапіў эстафету і дзе яно цяпер, тое каралеўства? Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Калі б у […]

“Літаратурная Беларусь” — пампуй і чытай ліпеньскі нумар

Выйшаў ліпеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№7, 2026). Выпуск адкрывае грунтоўнае эсэ Андрэя Федарэнкі пра асобу і творчасць класіка беларускай літаратуры Янкі Брыля, які акурат нарадзіўся ў ліпені 1917 году. Далей чытачы знойдуць прозу Вольгі Грыдзюшкі, Стасі Наркевіч і Лявона Валасюка, вершы Сяргея Ваганава, Сяргея Чыгрына і Янкі Трацяка, успаміны пра Алену […]

Лета з “Апострафам”. Новая паэма Мікіты Найдзёнава — чытаць

Нядаўна пабачыў свет шосты выпуск альманаха “Апостраф”. Bellit.info публікуе паэму Мікіты Найдзёнава, якая надрукаваная ў раздзеле “Паэзія” побач з творамі Васіля Жуковіча, Андрэя Сцепанюка, Івана Мельнічука і Дзяніса Мацешы. загалоўнае фота Канаплёў-Лейдзік © МІКІТА НАЙДЗЁНАЎ Надзея Сцяпанаўна Паэма УСТУП Даверыўшы рытмуўсё тое, што ледзь давяраецца,на сэрцы адкрытымправоджу сабе аперацыю. Быць вечным фатонамі […]

“Літаратурная Беларусь” — пампуй і чытай новы нумар

Выйшаў чэрвеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№6, 2026). У выпуску чытачы знойдуць прозу Галіны Люмаравай, Міколы Ільючыка і Сяргея Белаяра, паэзію Людмілы Паўлікавай, Чаславы Петрашкевіч і Рычарда Бялячыца, гарадзенскія лісты Васіля Быкава, нобельскую лекцыю, крытыку, навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа. Прапануем азнаёміцца са зместам нумара: ЗГАДКІ: аповед Галіны ЛЮМАРАВАЙ «Падарожжа для закаханых»АРХІЎ: […]

Новы нумар “Літаратурнай Беларусі” — пампуй і чытай

Выйшаў травеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№5, 2026). У выпуску чытачы знойдуць казкі ад Адама Глобуса, прозу Васіля Жуковіча і пераклады мініятур Франца Кафкі, вершы Марыі Баравік і Фелікса Баторына, ліставанне Міколы Ермаловіча і Васіля Супруна і многае іншае. Прапануем азнаёміцца са ЗМЕСТАМ выпуску: ФОРУМ: казкі Адама ГЛОБУСА пра дзіўных людзей з розных куткоў БеларусіПАМЯЦЬ: […]

Выйшаў 13-ы выпуск зборніка “Беларускі фальклор”

Выйшаў 13-ы выпуск зборніка “Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні”, першага перыядычнага выдання, прысвечанага фальклорным тэкстам і традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў, які выдаецца з 2014 году. У новым выпуску чытачы знойдуць грунтоўныя даследчыя працы, цікавосткі з архіваў і экспедыцый, расказвае ў сацсетках галоўная рэдактарка зборніка загадчыца аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх […]

Выйшаў аўстрыйскі часопіс з вершамі беларускіх паэтаў

У Вене выйшаў з друку часопіс пра літаратуру і культуру “Zwischenwelt”, у якім апублікаваныя творы больш як паўтара дзясяткa беларускіх літаратараў у перакладзе на нямецкую мову. Першы нумар за 2026 год называецца “Час на мяжы. Беларуская літаратура ў падполлі і ў выгнанні” (Zeit am Grat. Belarusische Literatur im Untergrund und […]