Новы нумар “Літаратурнай Беларусі” — пампуй і чытай

Выйшаў травеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№5, 2026). У выпуску чытачы знойдуць казкі ад Адама Глобуса, прозу Васіля Жуковіча і пераклады мініятур Франца Кафкі, вершы Марыі Баравік і Фелікса Баторына, ліставанне Міколы Ермаловіча і Васіля Супруна і многае іншае.

Прапануем азнаёміцца са ЗМЕСТАМ выпуску:

ФОРУМ: казкі Адама ГЛОБУСА пра дзіўных людзей з розных куткоў Беларусі
ПАМЯЦЬ: артыкул Сяргея ЧЫГРЫНА «Беласточчына ў жыцці і творчасці Алега ЛОЙКІ» (да 95-годдзя з дня нараджэння)
ДЗЕЦЯМ: паэтычная нізка Марыі БАРАВІК «Намалюю вясну»
ПРОЗА: два аповеды Васіля ЖУКОВІЧА
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Фелікса БАТОРЫНА «Нашыя сны»
ЧЫТАЛЬНЯ: заканчэнне аповесці Максіма ЖУКА «Longibellum»
ЭПІСТАЛЯРЫЙ: ліставанне Міколы ЕРМАЛОВІЧА і Васіля СУПРУНА «Каб жыла наша гістарычная праўда»
ПЕРАКЛАД: мініяцюры Франца КАФКІ ў перастварэнні Людмілы АНДЗІЛЕЎКА
ЛІТГІСТОРЫІ: артыкул Фёдара КАСІЧКІНА «Магіла Шарля дэ Баца дэ Кастэльмора, графа д’Артаньяна, або Прататып-герой і герой раманны»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа

Спампаваць і чытаць тут: “Літаратурная Беларусь”, №5, 2026