Выйшаў 13-ы выпуск зборніка “Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні”, першага перыядычнага выдання, прысвечанага фальклорным тэкстам і традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў, які выдаецца з 2014 году.
У новым выпуску чытачы знойдуць грунтоўныя даследчыя працы, цікавосткі з архіваў і экспедыцый, расказвае ў сацсетках галоўная рэдактарка зборніка загадчыца аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Валодзіна.
Сярод аўтараў выдання Вольга Лабачэўская, Сяргей Грунтоў, Юры Пацюпа, Зміцера Скварчэўскі, Генадзь Лапацін і іншыя. Вокладку аздабляе малюнак Паўла Ганчара.


Сярод актуальных задач зборніка — комплекснае вывучэнне народнай культуры: паэтычнага і празаічнага фальклору, музычнага мастацтва, міфалогіі, абрадавых практык, у тым ліку ў іх сучасных формах.
Папярэднія выпускі можна чытаць на сайце ethnoby.org/bielaruskifalklor.





![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)
