Выйшаў вераснёўскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№9, 2026). Выпуск адкрываюць радкі з новай паэмы Сяргея Законнікава “Выхад у космас”. Таксама ў нумары чытачы знойдуць прозу Алеся Вешторта, Паўла Ляхновіча і Віктара Сазонава, вершы Тамары Аўсяннікавай і Міколы Канановіча, успаміны Алены Літвіной пра Ніну Мацяш, а таксама эсэ, артыкулы і навіны з літаратурнага замежжа.
Прапануем азнаёміцца са зместам нумара:
ПАЭЗІЯ: радкі з новай паэмы «Выхад у космас» Сяргея ЗАКОННІКАВА
ЗАПІСЫ: памятныя абразкі Мечыслава КУРЫЛОВІЧА
ПРОЗА: «Дробныя радасці пісьменніцкага жыцця» Алеся ВЕШТОРТА
ФЕЛЬЕТОН: «Чортава чарка» Віктара САЗОНАВА
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Тамары АЎСЯННІКАВАЙ «Лес — адхланне маё»
ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне Паўла ЛЯХНОВІЧА «Мяне завуць “Міс”»
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Міколы КАНАНОВІЧА «Эра маўчання»
ФОРУМ: згадкі Алены ЛІТВІНОЙ пра Ніну МАЦЯШ і развагі Алеся КАСКО пра творчасць Міхася РУДКОЎСКАГА
ЛЕТАПІС: артыкул Ірыны МАСЛЯНІЦЫНАЙ і Міколы БАГАДЗЯЖА «Альгердавічы: “літоўскія крэчаты” на полі Куліковым»
ЛІТГІСТОРЫІ: эсэ Ігара ВІРАБАВА пра Федэрыка Гарсія ЛОРКУ «Быць з тымі, каго пераследуюць»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
Спампаваць і чытаць тут: “Літаратурная Беларусь”, №9, 2026






