Серыю “Паэты планеты” папоўніў зборнік Мідзьені

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла новая кніга ў межах серыі “Паэты планеты”, у якой друкуюцца скарбы сусветнай вершаванай творчасці. Пераклад выбранай лірыкі албанскага паэта Мідзьені здзейсніў Лявон Баршчэўскі.

Мідзьені (сапр. Мілаш Дзьердзь Нікола; 1911–1938) – класік албанскай літаратуры, лёс якога шмат у чым падобны да лёсу беларускага паэта Максіма Багдановіча. У зборнік уключаныя ўсе без вынятку ягоныя паэтычныя творы, а таксама выбраныя лірычныя мініятуры.

Кнігу можна замовіць праз сайт Kniger.by, або купіць у краме ў самым цэнтры Менску ў ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41–42.

Магчымая кур’ерская дастаўка па горадзе, кошт дастаўкі 10 рублёў. Раз на месяц дастаўка кур’ерам у Варшаву і Вільню.