Новы раман Златкоўскай “Девочки-стекло”

У Польшчы выйшаў новы раман рускамоўнай беларускай пісьменніцы і журналісткі Ганны Златкоўскай “Девочки-стекло”, які ёсць працягам аповесці “Страшно жить, мама”, што таксама ўвайшла ў кнігу.

“Сентыментальна, шчыра, балюча… пісаць пра жанчын — такіх розных, але моцных і разам з тым далікатных, якія пражываюць свой лёс. Гэты тэкст — мая любоў. Да дзяўчат, жанчын. Да сябе, ўрэшце рэшт. Бо я таксама шукаю гэтую любоў, адчуваючы ўласную ўразлівасць”, — дзеліцца навіной пра выхад навінкі аўтарка.

Рэдактаркай кнігі выступіла Алена Лепішава, якая піша ў прадмове наступнае:

“Адзін з наймацнейшых бакоў «Девочки-стекло» — побытавая прастора. Гэта постсавецкі Менск з аблезлым глянцам, прэтэнзіяй на лакшэры-стайл у папсовым бары. “Шыкоўны” юбілей, які пабіў рэкорды вульгарнасці, змяняецца ціхай узбярэжнай — прасторавай эмблемай кнігі.

Шкло тут становіцца сімвалам развянчаных ілюзій — ружовых акуляраў, разбітых часам і няўмольнай стыхіяй жыцця. Захаваць цэльнасць, нягледзячы на ​​расколіны, — значыць уключыцца ў «шырокае кола быцця»”.