Серыя “Паэты планеты”, у якой выйшла сотня перакладных і арыгінальных зборнікаў паэзіі, аднавіла свой выхад у Беластоку. Вядомая серыя вершаваных малафарматных кніг працягнула свой выхад пры ўдзеле фонда Kamunikat. Новы выпуск серыі — выбраныя вершы Уладзіміра Арлова. Укладальнік Лявон Баршчэўскі. Кнігу ўжо можна набыць у анлайн-кнігарні Kamunikat.org.
Tag: Лявон Баршчэўскі
Класікі філасофіі — ўпершыню па-беларуску
Новымі выпускамі серыі “Галерэя чалавечай думкі” сталі кнігі Эдмунда Гусэрля і Фрыдрыха Шэлінга.
“Паэтыка” Арыстотэля — ўпершыню па-беларуску!
У серыі “Галерэя чалавечай думкі” папаўненне: Лявон Баршчэўскі прадставіў свой пераклад са старагрэцкай мовы “Паэтыкі” Арыстотэля. Першае кніжнае выданне знакамітага трактату здзейсненае выдавецтвам Змітра Коласа. Вялікі грэцкі філосаф і энцыклапедыст Арыстотэль са Стагіры (384 — 322 гг. да н. э.) у гісторыі чалавецтва лічыцца заснавальнікам не толькі логікі, але і […]