Tag: Лявон Баршчэўскі

Выйшаў пераклад дзвюх частак “Арганона” Арыстотэля

Выдавецтва “Энцыклапедыкс” у серыі “Галерэя чалавечай думкі” выпусціла з друку працы Арыстотэля, прысвечаныя логіцы, — першыя дзве часткі “Арганона” (“Катэгорыі” і “Герменэўтыка”). Пераклад са старагрэцкай здзейсніў Лявон Баршчэўскі. Анатацыя: Выбітны грэцкі мысляр старажытнасці Арыстотэль (384-322 гг .да н.э.) агульнапрызнана лічыцца “бацькам логікі”. Адзін з яго пазнейшых паслядоўнікаў Андронік Радоса ( I […]

Абвешчаны пераможцы Прэміі Шэрмана за найлепшы пераклад

Сябры журы двух сезонаў Прэміі імя Карласа Шэрмана абралі пераможцаў у трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай літаратуры”. Цырымонія ўручэння адбылася 22 лістапада ў Варшаве на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Сёлета намінанты і сябры журы маглі скарыстацца шыфраваннем, каб зрабіць свой удзел непублічным у мэтах бяспекі.  У журы […]

Выйшла кніга з творамі антычнага паэта Гесіёда

Выдавец Раман Цымбераў выпусціў новы том з перакладамі на беларускую твораў старажытнай літаратуры. Кніга твораў антычнага паэта Гесіёда, у якую увайшлі “Паходжанне багоў (Тэагонія)” і “Працы і дні” ў перакладзе Лявона Баршчэўскага, папоўніла цэлы шэраг важных перакладаў сусветнай літаратуры, якія ў бальшыні сваёй друкаваліся ўпершыню. Так раней выходзіла “Іліяда” Гамэра, […]

Серыю “Паэты планеты” папоўніў зборнік Мідзьені

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла новая кніга ў межах серыі “Паэты планеты”, у якой друкуюцца скарбы сусветнай вершаванай творчасці. Пераклад выбранай лірыкі албанскага паэта Мідзьені здзейсніў Лявон Баршчэўскі. Мідзьені (сапр. Мілаш Дзьердзь Нікола; 1911–1938) – класік албанскай літаратуры, лёс якога шмат у чым падобны да лёсу беларускага паэта Максіма Багдановіча. […]

З’явілася кніга “Пра пераклады” польскага філосафа Рамана Інгардэна

У серыі “Галерэя чалавечай думкі”, якую цяпер выдае Раман Цымбераў, выйшла кніга “Пра пераклады” польскага філосафа Рамана Інгардэна ў перакладзе паліглота Лявона Баршчэўскага. Раман Інгардэн (1893–1970) — выбітны польскі філосаф, вучань філосафа Эдмунда Гусэрля, вядомы сваімі працамі, значную частку якіх ён напісаў па-нямецку, у галіне фенаменалогіі, а таксама онталогіі і эстэтыкі. […]

Неўзабаве з’явіцца анталогія паэзіі нямецкага барока

Выдавец Раман Цымбераў паведаміў, што ў друк аддадзенае новае выданне — анталогія паэзіі нямецкага барока “Калі свет ашалеў…”. Асноўным перакладчыкам выступіў паліглот Лявон Баршчэўскі. У зборніку змешчаныя вершы вядомых паэтаў барока, якія жылі ў васямнаццатым стагоддзі і пісалі на нямецкай мове — Г.Р. Вэкерліна, М. Опіца, Ф. фон Логау, П. Флемінга, […]

У серыі “Паэты планеты” вышла дзве навінкі

Выдавец Раман Цымбераў паведаміў, што два новыя зборнікі з серыі “Паэты планеты” ўжо паступілі ў продаж. Гэта выбранае Лесі Украінкі і “Эпіграмы і афарызмы” Фрыдрыха фон Логау. Афарыстычныя творы нямецкага паэта Фрыдрыха фон Логау (1604—1655) былі напісаны збольшага падчас Трыццацігадовай вайны ў Еўропе. За сваю віртуозную паэтычную дасціпнасць без перабольшвання […]

Упершыню з’явіўся пераклад “Спеву пра Майго Сіда”

У выдавецтве Рамана Цымберава ўпершыню быў надрукаваны пераклад на беларускую мову гішпанскага гераічнага эпасу “Спеў пра Майго Сіда”. Над перастварэннем твору працаваў Якуб Лапатка (1944 – 2024), а пазней Лявон Баршчэўскі. Класічны твор гішпанскага гераічнага эпасу пад назвай “Спеў пра Майго Сіда” быў складзены невядомым аўтарам у ХІІ стагоддзі, але […]

Выходзіць пераклад кнігі пра паўстанне ў Варшаўскім гета

Выдавецтва Połackija Łabirynty, якое дзейнічае ў Польшчы, выпускае з друку кнігу польскай пісьменніцы і журналісткі Ганны Краль (Hanna Krall) “Апярэдзіць Госпада Бога” (Zdążyć przed Panem Bogiem) у перакладзе Лявона Баршчэўскага. Гэтая кніга Ганны Краль, што ўпершыню асобным выданнем выйшла ў 1977 годзе і прынесла аўтарцы сусветную славу, заснаваная на інтэрв’ю […]

Выйшаў другі том “Энэіды” ў перакладзе Баршчэўскага

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшаў другі том эпічнай паэмы Вергілія “Энэіда” ў перакладзе з лацінскай мовы Лявона Баршчэўскага. Кніга ўжо даступная для пакупкі як у Беларусі, так і за яе межамі. Заключныя шэсць кніг паэмы “Энэіда”, змешчаныя ў гэтым томе, з’яўляюцца ўзорам гераічнага эпасу: на першы план тут выходзяць сцэны […]