Выдавец Раман Цымбераў паведаміў, што два новыя зборнікі з серыі “Паэты планеты” ўжо паступілі ў продаж. Гэта выбранае Лесі Украінкі і “Эпіграмы і афарызмы” Фрыдрыха фон Логау.
Афарыстычныя творы нямецкага паэта Фрыдрыха фон Логау (1604—1655) былі напісаны збольшага падчас Трыццацігадовай вайны ў Еўропе. За сваю віртуозную паэтычную дасціпнасць без перабольшвання можа быць названы “нямецкім Умарам Хаямам”.
Пераклаў з нямецкай Лявон Баршчэўскі.
“Выбраная лірыка” класічнай украінскай паэткі Лесі Украінкі (1871—1913) пабачыла свет у перакладзе Георгія Ліхтаровіча
Зборнікі можна прыдбаць у Менску ў “Акадэмічнай кнізе”, а таксама ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41—42/