Tag: Ціхан Чарнякевіч

Ад Міцкевіча да Геніюш: выйшла ўнікальная анталогія беларускай турэмнай паэзіі

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў выпусціў анталогію класічнай беларускай турэмнай паэзіі “Вершы на волю”. Укладальнікам выступіў літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч. Першы продаж кнігі адбудзецца сёння на фестывалі “Тутака” на Падляшшы. Кніга “Вершы на волю” сабрала паэтычныя творы, напісаныя ва ўмовах турэмнага зняволення, катаргі, лагеру, высылкі, чакання рэабілітацыі і перагляду крымінальных спраў. Храналагічна […]

Выйшла кніга выпускнікоў Школы маладога пісьменніка

У Беластоку выдавецкая ініцыятыва “Экапрэс” пры партнёрстве фонда “Камунікат” выпусціла зборнік “Пахне пераспелым яблыкам”. У выданне ўвайшлі творы, напісаныя навучэнцамі Школы маладога пісьменніка пры Міжнародным саюзе беларускіх пісьменнікаў. Прэзентацыя кнігі пройдзе 25 траўня ў Варшаве. Анатацыя:“Школа – нефармальны праект па літаратурнай адукацыі, які дзейнічае з 2012 году. Прапанаваныя для кнігі […]

Выходзіць анталогія літоўскай паэзіі — прэзентацыя 13.02

13 лютага ў Віленскім доме літаратараў пройдзе прэзентацыя анталогіі літоўскай паэзіі “Горад на гары”. Кніга ўключыла ў сябе 29 галасоў найноўшай літоўскай паэзіі, перакладзеных беларускімі калегамі. Каардынатарам праекта выступіў Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Імпрэза адбываецца ў межах Стральцоўскага паэтычнага фестывалю ў Вільні. Ідэя кнігі належыць паэтцы і перакладчыцы Марыі Мартысевіч. […]

У Беластоку стартуе літаратурны семінар “Бязмежжа”

З 29 лістапада па 1 снежня ў Беластоку пройдзе літаратурны фестываль-семінар “Бязмежжа”. У першы дзень выступяць Алесь Аркуш, Уладзімір Някляеў, Міра Лукша, Віктар Сямашка ды іншыя прадстаўнікі беларускай літаратуры як з Падляшша, так і дыяспары. Паэт Уладзімір Някляеў раскажа пра вечнасць беларускага лёсу ў ніўскіх вандраваннях журналісткі і пісьменніцы з […]

Вастрыня адзіноты. Чарнякевіч піша пра Васіля Быкава

З нагоды 100-гадовага юбілею Васіля Быкава “Будзьма” публікуе эсэ літаратурнага крытыка Ціхана Чарнякевіча пра творчасць выбітнага пісьменніка. Калі глядзіш на фотаздымак Васіля Быкава, звычайна думаеш пра ашчаднасць на эмоцыю. Ды што ў гэтым сцверджанні чуецца — знаёмае кожнаму: «Чаму ты сёння такі хмурны?» Уяўная змрочнасць, што маецца на ўвеце і нібыта хаваецца пад хмурнасцю — гэта проста шэрая журба, уласцівая […]

Чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак — відэалекцыя

Праект беларускіх і шведскіх арт-мэнэджараў Culture makes праводзіць серыю лекцый пра асновы і трэнды сучаснай культуры. Чацвёртую лекцыю з назвай “Трэнды сучаснай літаратуры: чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак” прачытаў крытык, перакладчык і літаратар Ціхан Чарнякевіч. Відэа-версіі лекцый публікуюцца на YouTube-канале праекта. Рэдактар Bellit.info Ціхан Чарнякевіч разважае з […]

Ніякай магіі, апрача магіі моцы

Падлеткавыя мары, каханне падчас пратэстаў і пераадоленне траўмы. У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла аповесць “Соня, стой!” Сашы Гук, продажы якой пачнуцца на беларускім стэндзе Варшаўскага кніжнага кірмаша. Літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч прачытаў кнігу ў рукапісе і дзеліцца сваімі думкамі спецыяльна для “Будзьмы”. Пад літаратурай жанру young adult у Беларусі маркіруецца самая розная кніжная прадукцыя. Можна сказаць, што […]

21 сакавіка ў Вільні — Вялікае княства Паэзіі

“Вялікае княства Паэзіі” — так называецца сустрэча, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі, якая пройдзе 21 сакавіка ў Вільні ў сценах Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Падчас дыскусіі і чытанняў можна будзе пачуць літоўскіх і беларускіх паэтаў ды перакладчыкаў. Мадэратарам выступіць паэт і выкладчык Андрэй Хадановіч. Госці раскажуць пра досвед узаемнага перакладу, прэзентуюць кнігі […]