“Вялікае княства Паэзіі” — так называецца сустрэча, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі, якая пройдзе 21 сакавіка ў Вільні ў сценах Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Падчас дыскусіі і чытанняў можна будзе пачуць літоўскіх і беларускіх паэтаў ды перакладчыкаў.
Мадэратарам выступіць паэт і выкладчык Андрэй Хадановіч. Госці раскажуць пра досвед узаемнага перакладу, прэзентуюць кнігі беларускай паэзіі па-літоўску, а таксама сучасныя літоўскія вершы ў перакладах на беларускую мову.
Удзельнічаюць: Ліна Буйвідавічутэ, Уладас Бразюнас, Марус Бурокас, Вітас Дзякшніс, Ванда Марцінш, Ціхан Чарнякевіч.
Дата: 21 сакавіка
Час: 16:30 – 18:00
Месца: ЕГУ, аўдыторыя 303 (Savičiaus g. 17)
Галоўнае фота: Kilimas Arts