Tag: афіша

Размова пра габрэйскую літаратуру і Тэадора Герцля — у Мінску

7 лютага ў Музеі гісторыі і культуры габрэеў (вул. Харужай, 28) пройдзе сустрэча з перакладчыкам нямецкай і габрэйскай літаратуры Ігарам Крэбсам, прысвечаная выданню кнігі Тэадора Герцля “Старая новая зямля”. Пачатак у 19:00.

“Галасы зніадкуль” — літсустрэча ў Берліне

Літаратурная імпрэза з назвай “Галасы зніадкуль” пройдзе 27 студзеня ў Берліне ў прасторы MiCT Roof (Brunnenstraße 9, 10119 Berlin), запрашае паэт Зміцер Вішнёў. Удзел у вечарыне возьмуць: паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў, аўтарка музыкі і слоў Света Бень, паэт і выдавец Зміцер Вішнёў, Яўген Лосік (Bionihil), група ЭG і празаік […]

Выстава пра беларускіх класікаў на вакацыях – да 18 лютага

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў праходзіць выстава “Моры рэальныя і выдуманыя. Беларускія літаратары на вакацыях”, якая праз фатаграфію апавядае, як бавілі час беларускія літаратары ў летнім адпачынку. Апошні дзень працы – 18 лютага, можна яшчэ паспець. У фокусе экспазіцыі – фотаздымкі класікаў беларускай літаратуры Эдзі Агняцвет, Янкі Брыля, Уладзіміра Дубоўкі, […]

У Вільні будуць гаварыць пра забароненыя тэмы белліту

16 студзеня ў віленскім Цэнтры беларускай культуры пройдзе сустрэча з паэткай Крысцінай Бандурынай і пісьменнікам Уладзіславам Гарбацкім з назвай “Табуяваныя тэмы беларускай літаратуры”. Слухачы даведаюцца, якія тэмы дасюль застаюцца “забароненымі”, непрагаворанымі, нязручнымі для беларускай літаратуры, пра што пісьменьнікі і пісьменніцы часта маўчаць ці пішуць крадком, якія кнігі насцярожваюць, палохаюць выдаўцоў. […]

Літаратурная афіша 18—24 снежня: анлайн, Варшава, Вільня

Афіша літаратурных і калялітаратурных мерапрыемстваў на перадкалядны тыдзень. 18 снежня У Варшаве пройдзе літаратурная сустрэча “З цвёрдай верай і словам агнёвым”: (Не)расстраляная беларуская паэзія”. Весці імпрэзу будзе Кшыштаф Чыжэўскі. У 1930-я сталінскім НКУС было знішчана цэлае пакаленне таленавітых беларускіх літаратараў. Апагеем стала Чорная ноч з 29 па 30 кастрычніка, калі […]

15 снежня — “На каляды з беларускім квір-пісьменствам”

15 снежня ў 18:00 выдавецтва “Скарына” і Віленскі беларускі музей запрашаюць на вечарыну “На каляды з беларускім квір-пісьменствам”, якая пройдзе ў Вільні па адрасе Vilniaus g. 20. “Мы пагаворым пра тое, што такое квір-літаратура, аўтары і аўтаркі распавядуць, чаму для іх важнае азначэнне “квір” і чым яно ўзбагачае літаратуру. Вас […]

9 снежня сустрэча Някляева і Шпакоўскай у Вільні

9 снежня ў Вільні пройдзе творчая сустрэча з паэтам Уладзімірам Някляевым і акторкай і спявачкай Настассяй Шпакоўскай у межах серыі музычна-паэтычных кватэрнікаў “ШПАКОЎНІК”. “Шпакоўнік” – гэта цыкл музычна-паэтычных сустрэчаў, ініцыяваных акторкай Віленскага старога тэатра Настяссяй Шпакоўскай. Госцем суботняга вечару стане паэт і грамадскі дзеяч Уладзімір Някляеў. Рэгістрацыя па спасылцы: https://bit.ly/SPAKOUNIK_gruodis Час […]