16 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе чарговая сустрэча, прысвечаная беларускай (і сусветнай) традыцыі і інтэлектуальнай літаратуры. Гэтым разам гаворка пойдзе пра Якуба Коласа і творчую беспрытульнасць. Якуб Колас у беларускім літаратурным свеце амаль ад пачатку сімвалізуе ўстойлівасць, угрунтаванасць, прагу ўкаранення. Ён відавочна звязаны са стыхіяй зямлі, а дарога ў […]
Tag: афіша
ПЭН запрашае на вэбінар па аўтарскім праве
Да Міжнароднага дня кнігі і аўтарскага права, які адзначаецца 23 красавіка, Беларускі ПЭН разам з экспертамі з “WKB Lawyers” падрыхтавалі вэбінар, прысвечаны ключавым аспектам аўтарскага права ў літаратурнай сферы (польскае і еўрапейскае прававое рэгуляванне). Вэбінар пройдзе на польскай мове з каментарамі па-беларуску. Удзел бясплатны.Калі: 23 красавіка 2025 года, 16:00 па […]
Прымаюцца заяўкі на ўдзел у Варшаўскім кніжным кірмашы
Інстытут беларускай кнігі паведамляе, што сёлета падчас Варшаўскага кніжнага кірмашу ў траўні будзе працаваць беларускі стэнд. Выдаўцы і выдавецкія ініцыятывы могуць падаць заяўкі на ўдзел. Варшаўскі кніжны кірмаш — галоўная кніжная падзея Польшчы, якая каторы год праходзіць у Палацы культуры і навукі і на плошчы Дэфіляд. Гэтым разам на кірмашы, […]
У Чэхіі песні на тэксты беларускіх паэтаў загучалі з аркестрам
28-га сакавіка выйшаў новы альбом гурта RAZAM і спявачкі Івы Марэшавай (Iva Marešová) “Na dně mojí duše” (“На дне маёй душы”), запісаны разам з сімфанічным аркестрам філармоніі Градэц Краловэ. У гурце грае беларускі баяніст і кампазітар Аляксандр Ясінскі. Кружэлка адметная тым, што ў ёй сярод іншага гучаць песні на тэксты беларускіх паэтаў — Уладзіміра […]
Рэзідэнцыя для літаратараў у аўстрыйскім Грацы
Kulturvermittlung Steiermark, які дзейнічае ў горадзе Грац (Аўстрыя), запрашае падавацца на рэзідэнцыю Graz City Writer 2025–2026 для літаратараў і літаратарак, паведамляе Сектар. Штогадовая рэзідэнцыя ад Града Грац і International House of Authors Graz — магчымасць жыць і працаваць у горадзе без фінансавага ціску.Прапануецца: Дэдлайн падачы заяўкі — 31 сакавіка.Даведацца больш […]
“Перакладчыцкая майстэрня” ўжывую ў Варшаве
Апошнім часам заняткі “Перакладчыцкай майстэрні”, якія традыцыйна вядзе Андрэй Хадановіч, праходзілі анлайн, але арганізатары наважыліся паспрабаваць вярнуцца да сустрэчаў ужывую і спаткацца 5 красавіка ў Варшаве, паведамляе Беларускі ПЭН. Калі: 5 красавіка (субота)Дзе: Варшава (час і месца абяцаюць абвясціць неўзабаве)Мова сустрэчы: польская Чаму нельга прапусціць? Хто вядзе сустрэчу? Андрэй Хадановіч – беларускі паэт, перакладчык, […]
Квяткоўскі сабраў усе свае фрашкі пад адной вокладкай
Севярын Квяткоўскі падзяліўся навіной пра падрыхтоўку да друку зборніка фрашак “Мы ідзём на Марш!”. Дзеля анонсу і прамоцыі будучай кнігі аўтар праводзіць сустрэчу з чытачамі ў Познані 22 сакавіка. Фрашкі, як тлумачыць Севярын Квяткоўскі, гэта кароткія іранічныя, а часам проста смешныя, гісторыі з жыцця беларусаў у Польшчы, Грузіі і ўласна […]
5 краін і 10 гарадоў — вялікі літаратурны тур Арлова
Пісьменнік і папулярызатар гісторыі Уладзімір Арлоў выпраўляецца ў літаратурнае турнэ. Разам з са стваральнікам Фонда і інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат” Яраславам Іванюком пісьменнік наведае 5 краін і 10 гарадоў. Сустрэчы ў Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі, Нямеччыне і Швейцарыі будуць прымеркаваныя да ўгодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Месца: Przejście Dialogu, ul. Świdnicka 19 (падземны пераход)Час: 18:00 Месца: Клюбоўня […]
У Варшаве пройдзе Тыдзень з Вольнымі Купалаўцамі
З 26 па 30 сакавіка ў Варшаве пройдзе Тыдзень з Вольнымі Купалаўцамі, падчас якога можна будзе пабачыць сузор’е знакавых спектакляў, піша “Будзьма”. “Падзея, якую мы ўпершыню зладзім у сакавіку, маецца стаць кульмінацыяй гэтага тэатральнага сезону”, — напісана ў сацсетках Вольных Купалаўцаў. “Гэты тыдзень, стаўся магчымым, часткова дзякуючы народнай падтрымцы — сродкам, якія мы атрымалі праз магчымасць беларусаў у Польшчы накіраваць свае 1,5% падаткаў пэўнай […]
Бахарэвіч выступіць на 6 пляцоўках кніжнага кірмаша ў Ляйпцыгу
Альгерд Бахарэвіч анансаваў імпрэзы з яго ўдзелам на Ляйпцыгскім міжнародным кніжным кірмашы, які пройдзе з 26 па 30 сакавіка. На адным з найбуйнешых літаратурных форумаў Еўропы беларускі пісьменнік будзе ўганараваны прэстыжнай прэміяй еўрапейскага паразумення за раман “Сабакі Эўропы”, піша “Рэформ”. Так, цырымонія адкрыцця выставы і ўручэння прэміі пройдзе 26 сакавіка ў гарадской […]





