Tag: афіша

Першая персанальная выстава Кацярыны Дубовік — адкрыццё ў Вільні 12 красавіка

12 красавіка ў Вільні адкрыецца маштабная выстава кніжнай графікі Кацярыны Дубовік з назвай “Я правяду цябе да ўзлеску…”. Экспазіцыю складуць 45 арыгінальных працаў мастачкі, выкананыя ў розных тэхніках: афорт, тэмпера і маркеры на паперы, трафарэт і туш, тэмпера і гуаш і інш. На выставе будуць прадстаўленыя выбраныя працы з кніг, […]

Літаратурны тур Арлова пачнецца з Клайпеды і Коўна

Пісьменнік і папулярызатар гісторыі Уладзімір Арлоў выпраўляецца ў невялікі літаратурны тур па краінах Балтыі, які завершыцца ў Фінляндыі. Творчыя сустрэчы пройдуць з музычнай падтрымкай ад кампазітара і выканаўцы Рамана Арлова, а ў ролі вядоўцы выступіць выдавец і стваральнік найбуйнейшай у свеце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org Яраслаў Іванюк. Падчас цыклу сустрэчаў з […]

21 сакавіка ў Вільні — Вялікае княства Паэзіі

“Вялікае княства Паэзіі” — так называецца сустрэча, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі, якая пройдзе 21 сакавіка ў Вільні ў сценах Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Падчас дыскусіі і чытанняў можна будзе пачуць літоўскіх і беларускіх паэтаў ды перакладчыкаў. Мадэратарам выступіць паэт і выкладчык Андрэй Хадановіч. Госці раскажуць пра досвед узаемнага перакладу, прэзентуюць кнігі […]

“Жменя сонечных промняў” — адкрыццё выставы ў літмузеі

12 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры а 18-й гадзіне пройдзе адкрыццё літаратурна-дакументальнай выставы “Жменя сонечных промняў”. Экспазіцыя прадставіць творчасць сямі пісьменнікаў, чые юбілеі прыпадаюць на 2024 год. А гэта ўгодкі з дня нараджэння: Івана Чыгрынава – 90 год, Артура Вольскага – 100 год, Алеся Савіцкага – 100 год, […]

Насустрач Дню Волі з Уладзімірам Арловым

22 сакавіка, напярэдадні Дня Волі ў Вільні адбудзецца сустрэча з пісьменнікам і папулярызатарам гісторыі Уладзімірам Арловым. Галоўны фокус творчай сустрэчы будзе скіраваны на гісторыю БНР. Апроч таго Уладзімір Арлоў прадставіць публіцы свае кнігі “Імёны Свабоды”, “Незалежнасць – гэта…”, “Айчына” і іншых папулярныя выданні. Музычнае аздабленне сустрэчы забяспечыць Раман Арлоў, а […]

Афіша літаратурных падзей сакавіка

Юля Цімафеева ў Берліне, дэкаланіяльныя тэксты ў Варшаве і Ганна Комар з новай кнігай у трох гарадах. 5 САКАВІКА ў Берліне Юля Цімафеева і Марыям Мээтра (Mariam Meetra, Афганістан) выступяць ў межах новай серыі мерапрыемстваў Інстытута імя Гётэ ў выгнанні “Літаратуры ў выгнанні”. Дзве аўтаркі пачытаюць свае творы ў арыгінале, […]

Што наведаць у Літаратурным музеі і яго філіялах

Музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на экскурсію прысвечаную Змітраку Бядулю, выставу з нагоды 155-годдзя нараджэння маці Максіма Багдановіча і выставы да 100-годдзя “Маладняка”, якую працягнулі да красавіка. Музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на экскурсію, прысвечаную аднаму са знакамітых гаспадароў “Беларускай хаткі” – класіку беларускай літаратуры Змітраку Бядулю. Разам з сёстрамі […]

Сустрэча з беларускімі выдаўцамі ў Вільні

У суботу 24 лютага ў 18:00 у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні (Vilniaus g., 20) пройдзе сустрэча з беларускімі незалежнымі выдаўцамі Андрэем Янушкевічам (выдавецтва “Янушкевіч”) і Сяргеем Шупам (выдавецтва Vesna Books). Госці раскажуць пра выдавецкія навінкі і свае далейшыя планы, а таксама прадставяць свае апошнія выданні: кнігу Дзяніса […]

23 лютага творчая сустрэча з Арловым у Варшаве

23 лютага ў Варшаве ў межах тыдня роднай мовы пройдзе творчая сустрэча з пісьменнікам і папулярызатарам гісторыі Уладзімірам Арловым пад назвай “МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСКАЯ МОВА”. Арганізатары з ЦБС абяцаюць, што наведнікаў чакае вясёлая і адначасова сурʼёзная размова пра беларускую мову і стварэнне кніг, музычны выступ Рамана Арлова разам са […]

Чытацкая сустрэча з паэткай Настай Кудасавай у Вільні

У панядзелак 19 лютага ў бібліятэцы беларускай кнігі “Чытальня” ў Вільні адбудзецца сустрэча чытацкага клубу: наведнікам прапануюць абмеркаваць вершы Насты Кудасавай са зборнікаў “Я працягваю” і “Побач” і падзяліцца ўражаннямі ад прачытанага. Госцяй сустрэчы будзе сама аўтарка. Арганізатары прапануюць шукаць зборнікі ў анлайн-каталогу cytalnia.com і бібліятэцы на Vilniaus g. 20. […]