Аўтары медыя-праектаў “Трызуб і Пагоня” і “Сармат” кампаніі “Будзьма беларусамі” Кацярына Ваданосава, Васіль Калач, Алесь Кіркевіч выпраўляюцца ў тур па гарадах Польшчы. Яны наведаюць Лодзь, Варшаву, Быдгашч і Кракаў з дыскусіяй-выставай “Гонар і Годнасць”, падчас якой раскрыюць міфы і праўду пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага.
Што такое шляхта? Як і за кім “паны” ваявалі? Дзе жылі? На якой мове размаўлялі? Як выхоўвалі дзяцей? Як зараблялі грошы? Гутарка пойдзе пра шляхецкія гербы, традыцыі, прозвішчы, прыгон і — спадчыну, якую пакінула па сабе наша шляхта. Дзе гістарычная праўда, а дзе — міф?

Расклад мерапрыемстваў:
Варшава — 19 скавіка
Лодзь — 20 сакавіка
Быдгошч — 21 сакавіка
Кракаў — 22 сакавіка
Уваход на сустрэчы вольны.
Мерапрыемствы ладзяцца ў межах праграмы “ArtPower Belarus” у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі”.






