У выдавецтве hochroth Minsk выйшаў паэтычны зборнік Барыса Штэрна “Мяжа анёльскай аселасці”. Пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута і перакладчык Ігар Крэбс пераклалі і ўклалі кнігу, якая неўзабаве будзе даступная для пакупкі праз сайт выдавецтва. “У выдавецтва hochroth Minsk з’явіўся новы досвед, калі аўтары/аўтаркі паэтычнай серыі рэкамендуюць новых аўтараў/аўтарак для публікацыі. […]
Tag: паэзія
“Літаратурная Беларусь” — пампуй і чытай новы нумар
Выйшаў новы нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№10, 2026), у якім чытачы знойдуць прозу Максіма Жука і Адама Глобуса, эсэ Алеся Гібок-Гібоўскага, вершы Алены Ніякоўскай і Веры Буланда, а таксама ўспаміны, памфлет і навіны літаратурнага замежжа. Прапануем азнаёміцца са зместам нумара: ПАМФЛЕТ: «Кароткая лекцыя пра нацыянальную ідэю» Віктара САЗОНАВАПАМЯЦЬ: аповед «Гевад і Клінцэвіч» […]
Выйшла новая кніга вершаў Вольгі Гронскай
У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk выйшаў паэтычны зборнік Вольгі Гронскай “Дрэвы і лініі”. Ілюстрацыю да кнігі зрабіла Дар’я Гоманава. Навінку неўзабаве можна будзе замовіць праз сайт выдавецтва. “У размове пра творчасць таго ці іншага паэта або паэткі мы гаворым пра яго ці яе вершы і вельмі рэдка — пра паэзію. […]
Стартуе набор на Школу маладога пісьменніка — падаць заяўку
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў рады абвесціць новы набор у Школу маладога пісьменніка. Школа працуе з 2012 году як нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыкамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца аналізаваць творы папярэднікаў, пісаць свае тэксты, а таксама […]
Падкаст “Спіс на лета” пачынае новы сезон — з Уладзіміра Дубоўкі
Падкаст “Спіс на лета” пра беларускую літаратурную класіку, запусціў другі сезон. У яго першым выпуску выкладчыца і філалагіня Марына Казлоўская і паэтка і арт-менеджэрка Дар’я Бялькевіч размаўляюць пра жыццё і творчасць паэта і перакладчыка Уладзіміра Дубоўкі. “Уладзімір Дубоўка прадстаўлены ў школьнай праграме двума вершамі, адзін з якіх вы, хутчэй за […]
16—18 кастрычніка ў Вільні пройдзе ІІ частка фестывалю PRADMOVA (праграма)
16—18 кастрычніка Вільня стане другім горадам, які прыме ў сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” (першым сёлета быў Уроцлаў). Асноўныя імпрэзы фестывалю пройдуць у Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей) па адрасе Raugyklos g. 25. Дзіцячыя імпрэзы адбудуцца на базе праекта “Беларуская школка ў Вільні” (Vilniaus, 20). 16 кастрычніка 2026 года, […]
У Кацярыны Ваданосавай выходзіць новая кніга вершаў
У выдавецтве Фонда “Камунікат” неўзабаве выйдзе здруку другая кніга вершаў Кацярыны Ваданосавай “Рэха дому”. Зборнік ужо можна замовіць на сайце Kamunikat.shop, адпраўка кніг чакаецца пасля 10 лістапада. Над кнігай таксама працавала мастачка Аляксандра Канафальская, якая напоўніла кнігу вялікай колькасцю ілюстрацый. Сама аўтарка паабяцала рыхтаваць новыя прэзентацыі ў розных гарадах Еўропы, […]
Ідзе збор на тры розныя кнігі — кожны можа падтрымаць цікавае яму
На краўдфандынгавай пляцоўцы Gronka ідзе паралельны збор сродкаў на выданне адразу некалькіх беларускіх кніг. Гэта папулярная манаграфія пра лірніцтва на Беларусі, перакладная анталогія ўкраінскага расстралянага адраджэння і кніга-эсэ “Беларусы будучыні: ужо ў Еўропе”. Збор ідзе на двухмоўнае выданне “Antares. Анталогія ўкраінскага Расстралянага адраджэння”, укладальнікам якога выступае паэт і перакладчык Алесь […]
Выйшла кніга ўкраінскай паэткі Ірыны Шувалавай у перакладзе Хадановіча
У выдавецтве hochroth Minsk выйшла кніга паэзіі ўкраінскай аўтаркі Ірыны Шувалавай “Рэчы, за якія можна трымацца”. Вершы на беларускую мову пераклаў Андрэй Хадановіч. Ілюстрацыю да кніжкі зрабіла кіеўская мастачка Ave Libertatemaveamor. “Сябры і калегі, сяброўкі і каляжанкі, віншую з Сусьветным днём перакладчыкаў і перакладчыц! Штогод дзялюся ў гэты дзень перакладамі, […]
“Літаратурная Беларусь” — пампуй і чытай вераснёўскі нумар
Выйшаў вераснёўскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№9, 2026). Выпуск адкрываюць радкі з новай паэмы Сяргея Законнікава “Выхад у космас”. Таксама ў нумары чытачы знойдуць прозу Алеся Вешторта, Паўла Ляхновіча і Віктара Сазонава, вершы Тамары Аўсяннікавай і Міколы Канановіча, успаміны Алены Літвіной пра Ніну Мацяш, а таксама эсэ, артыкулы і навіны з літаратурнага […]





