Tag: кнігі

Новыя выпускі падкастаў пра кнігі і літаратуру

Bellit.info сабраў спіс новых выпускаў літаратурных і кніжных падкастаў. Перадусім гаворка пра падкасты “Спіс на лета”, “Кніжныя размовы”, Bellit Насты Карнацкай і інклюзіўную перадачу ад Музея Максіма Багдановіча. Распачаў другі сезон падкаст “Спіс на лета”. У першым выпуску выкладчыца і філалагіня Марына Казлоўская і паэтка і арт-менеджэрка Дар’я Бялькевіч размаўляюць […]

Выйшла кніга “Нябачныя: Галасы жонак беларускіх палітвязняў”

У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшала новая кніга псіхалагіні Вольгі Вялічкі “Нябачныя: Галасы жонак беларускіх палітвязняў”. Гэтым разам суразмоўніцамі аўтаркі сталі жанчыны, чые мужы трапілі за краты за свае перакананні. Некаторыя з гераінь выступаюць пад уласным імем, іншыя схаваныя за псеўданімамі. Іх гісторыі паказваюць цэлы пласт невідочных цяжкасцяў, выпрабаванняў і душэўнага […]

Перавыдалі знакаміты раман Элізы Ажэшкі “Над Нёманам”

Выдавецтва “Папуры” перавыдала класічны раман Элізы Ажэшкі “Над Нёманам” у перакладзе Анатоля Бутэвіча. У творы ўзнімаюцца тэмы маральнай адказнасці і ўмення чалавека жыць у згодзе з прыродай і са сваім сумленнем, вернасці роднай зямлі і бацькоўскаму дому, кахання і праблемы пакаленняў. “Маладая шляхцянка Юстына жыве ў маёнтку свайго дзядзькі, заможнага […]

Ідзе збор на беларускае выданне кнігі Дэвіда Грэбера “Булшыт Джобз”

Новая выдавецкая ініцыятыва “Дна Няма” збірае грошы на выданне кнігі вядомага антраполага Дэвіда Грэбера “Булшыт Джобз”. Партнёр ініцыятывы — выдавецтва Gutenberg.  Дэвід Грэбер (1961-2020) быў антраполагам і адным з самых гучных галасоў Occupy Wall Street, якому прыпісваюць лозунг “Мы — 99%”. Эсэ пра бессэнсоўную працу ён апублікаваў у 2013 годзе, яно стала вірусным і было перакладзена на дзясяткі моў, а праз пяць гадоў […]

Выйшаў пераклад адной з галоўных п’ес сюррэалізму Ражэ Вітрака

Выдавецкая ініцыятыва Nadja апублікавала пераклад п’есы Ражэ Вітрака “Віктор, альбо Дзеці пры ўладзе” (1928) ў перакладзе Лізаветы Чыж. Кніга выйшла ў электронным і папяровым варыянтах. “Віктор, альбо Дзеці пры ўладзе” — адна з галоўных п’ес сюррэалізму: ідылія сямейнага свята, пад якой аказваецца падкладзенай выбухоўка з вар’яцтва, гвалту, інцэсту і смерці […]

Навошта дачытваць “Падземныя пераходы” Бахарэвіча? Яны цікавейшыя, чым здаюцца

Празаік Цімур Кудзеліч прачытаў новы раман Альгерда Бахарэвіча і дзеліцца сваімі ўражаннямі. Пішу гэты тэкст з аблогі, залез у бліндаж з ноўтбукам. Уверсе ўсе толькі й крытыкуюць Бахарэвіча і ягоны новы раман “Падземныя пераходы”. Прынамсі, я чую толькі адмоўныя водгукі. Крытыкуюць за кан’юнктурнасьць, за пошласьць, за нуднасьць. Ды я і […]

Дубавец чытае новую кнігу Максіма Знака “Каланісты” — падкаст

У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец разважае пра турэмную літаратуру цяперашніх часоў, чытаючы кнігу Максіма Знака “Каланісты”. Кінематаграфічнасць, горкая дасціпнасць, афарыстычнасць, нявыдуманая абсурднасць сістэмы і спроба паглядзець на наваколле як на літаратурную прыгоду. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Палітвязень Уладзь Лабковіч пасьля […]

На “Прадмове” ў Празе і Варшаве прэзентуюць анталогію “Пакаленне Чарнобыля”

Да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС выдавецтва “Пфляўмбаўм” выпускае анталогію тэкстаў “дзяцей Чарнобыля”. Укладальніцы кнігі “Пакаленне Чарнобыля / Покоління Чорнобіля” — беларуская пісьменніца Вольга Касцюк і ўкраінская даследчыца культуры, куратарка і пісьменніца Катарына Батанава. Зборнік аб’яднаў мастацкія і публіцыстычныя тэксты. Дзякуючы анталогіі чытачкі і чытачы могуць паглядзець на чарнобыльскую катастрофу з […]

Дзве часткі рамана “Хвілінка” Бабкова перавыдалі пад адной вокладкай

Пабачыла свет новае выданне “Хвілінкі” Ігара Бабкова — цяпер пад адной вокладкай дзве часткі з дадаткам у выглядзе “Трох размоў на Лютэранскай горцы”. “Хвілінка” — гэта раман-успамін, раман-утопія, раман-прытулак. Гісторыя пра менскую кавярню, што існавала ў 80-х, але не прамінула разам з эпохай. Вырашыла застацца: са сваімі наведвальнікамі, іх мроямі, […]

Выйшла манаграфія Ірыны Раманавай пра раскулачванне і дэпартацыі ў СССР

У выдавецтве ЕГУ выйшла манаграфія Ірыны Раманавай “Трэскі лятуць: дзеці спецпасяленцаў. Беларусь-Котлас-Беларусь” у якой даследуюцца сацыяльна-псіхалагічныя і маральна-этычныя наступствы раскулачвання і прымусовых дэпартацый у СССР. Палова кнігі складаецца з двух глыбінных інтэрв’ю з ацалелымі “дзецьмі Котласа” (горад у Архангельскай вобл. Расеі), далучаны таксама комплекс дакументаў, у якіх паказваюцца катастрафічныя ўмовы […]