Tag: літаратуразнаўства

Выйшаў зборнік артыкулаў пра літаратуру Новага часу

У выдавецтве Нацыянальнай акадэміі навук выйшаў зборнік артыкулаў “Літаратура Новага часу ў люстэрку сучаснай гуманыстыкі”. У аб’ектыве даследчыкаў постаці літаратараў ХІХ і ХХ стст.: ад Адама Міцкевіча да Алеся Разанава. У кнізе чатыры раздзелы: “Пачынальнікі: да 225-годдзя Адама Міцкевіча”, “Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча: да 215-годдзя класіка беларускай літаратуры”, “Ад Чачота да Багушэвіча: […]

Прэзентацыя кнігі Ірыны Мышкавец у музеі Багдановіча

5 лістапада 2024 году, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя кнігі Ірыны Мышкавец “РЭ/ЭКСПАЗІЦЫЯ. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча”, пра выхад якой раней пісаў Bellit.info. Колькі разоў Ірына Мышкавец прамаўляла за Максіма Багдановіча словы “Я кнігу маю…” і вось цяпер з першай аўтарскай кнігай можна павіншаваць […]

Унікальны даведнік па беларускіх псеўданімах ад Янкі Саламевіча

У выдавецтве “Тэхналогія” выйшаў унікальны слоўнік-даведнік “Беларускія псеўданімы і крыптанімы (XVI–XX стст.)” аўтарства Янкі Саламевіча. Гэта грунтоўнае энцыклапедычнае выданне мае больш як 700 старонак. Анатацыя: Слоўнік змяшчае 20 250 расшыфраваных псеўданімаў і крыптанімаў беларускіх літаратараў, грамадска-палітычных і культурніцкіх дзеячоў ад XVI да канца XX cтагоддзя. Ён абымае ўсё публікацыі на […]

Выйшаў зборнік артыкулаў пра Максіма Багдановіча

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла навінка багдановічазнаўства — кніга супрацоўніцы музея Ірыны Мышкавец “Рэ/экспазіцыя. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча”. Зборнік артыкулаў уключае матэрыялы, прысвечаныя асабістаму і творчаму шляху класіка беларускай літаратуры, а таксама яго блізкім, родным, калегам, сябрам. Матэрыялы зборніка ёсць вынікам пошукавай і навукова-даследчай дзейнасці супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма […]

Новая манаграфія Бразгунова пра самасвядомасць аўтара

Літаратуразнавец-медыявіст, кандыдат філалагічных навук Аляксандр Бразгуноў у межах працы вядучым навуковым супрацоўнікам у Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі напісаў новую манаграфію “Аўтарская самасвядомаць у беларускім пісьменстве 16–17 стагоддзяў”. У манаграфіі разгледжаны працэс станаўлення аўтарскай самасвядомасці ў беларускім пісьменстве эпохі Рэнесансу і барока, калі адбываўся складаны пераход ад […]

ЕГУ збірае заяўкі на канферэнцыю да 100-годдзя Быкава

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт абвяшчае збор заявак і дакладаў на міждысцыплінарную канферэнцыю, арганізаваную Лабараторыяй даследаванняў візуальнай культуры і сучаснага мастацтва, пад назвай “ЛІНІЯ ФРОНТУ ВАСІЛЯ БЫКАВА: ПАМІЖ ЛІТАРАТУРАЙ І КІНО”. Дэдлайн — 10 ліпеня. Жыццёвы і мастацкі свет выбітнага пісьменніка Васіля Быкава праходзіць па лініі фронту, як асабістага, так і палітычнага. […]

Аляксей Рагуля: я вучыў паваенных дзяцей радавацца (відэа)

Чарговым госцем “Кантэксту” стаў літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, прафесар Аляксей Рагуля. Размова пра сэнсы, касмізм беларусаў, падрыхтоўку энцыклапедыі. Аляксей Рагуля ў інтэрв’ю расказвае пра тое, як вучыўся чытаць па кнізе Гарэцкага, сам таго не ведаючы, пра недахоп праўды ў літаратуры пасляваенна 10-годдзя, пра адмысловае онталагічнае мысленне шэрагу беларускіх пісьменнікаў, нелюбоў […]

12.04 — лекцыя пра забытага пісьменніка з роду Рэйтанаў

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры працягвае праект “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”. Гэтым разам, 12 красавіка, адмысловая лекцыя будзе прысвечана забытаму пісьменніку са знакамітага роду – Станіславу Рэйтану. Рэйтаназнаўца Зміцер Юркевіч падчас аўтарскай лекцыі пазнаёміць наведвальнікаў музея з постаццю, якую амаль не згадваюць нават літаратуразнаўцы. Але […]