28-га сакавіка выйшаў новы альбом гурта RAZAM і спявачкі Івы Марэшавай (Iva Marešová) “Na dně mojí duše” (“На дне маёй душы”), запісаны разам з сімфанічным аркестрам філармоніі Градэц Краловэ. У гурце грае беларускі баяніст і кампазітар Аляксандр Ясінскі. Кружэлка адметная тым, што ў ёй сярод іншага гучаць песні на тэксты беларускіх паэтаў — Уладзіміра […]
Tag: Уладзімір Караткевіч
“Кніжны Воз” агучыў “Каласы…” — публікуе штотыдзень па раздзеле
Ініцыятыва “Кніжны Воз” запісала новую нецэнзураваную аўдыяверсію культавага раману Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” і будзе публікаваць яе штотыдзень фрагментамі. Аўтаркай ідэі стварэння аўдыякнігі і ўкладальніцай праекту стала Алеся Сёмуха, хросная дачка пісьменніка. Праца над агучкай доўжылася больш за год. Акрамя сталых удзельнікаў каманды, адным з рэдактараў запісу стаў […]
Беларус у Польшчы экранізуе Караткевіча
Рэжысёр з Беларусі Аляксей Раковіч пачаў працу над праектам “Дзікае паляванне караля Стаха”. Кіно атрымала грашовую падтрымку ад Польскага інстытута кінамастацтва, піша Тарас Тарналіцкі на “Еўрарадыё”. Мяркуючы са справаздачы, у праекта вытворчы бюджэт 90 тысяч злотых, а Польскі інстытут дафінансуе яго яшчэ на 40 тысяч злотых. Сцэнарыстамі фільма пазначаныя Аляксей Раковіч, […]
Глобус напісаў кнігу нататак пра свайго суседа Караткевіча
Выдавец Раман Цымбераў выпусціў кнігу нататак і ўспамінаў Адама Глобуса пра беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча. Навінка мае назву “Наш сусед Караткевіч”. З анатацыі: У кожнага народа ёсць свой вялікі пісьменнік, ёсць свае класікі літаратуры, ёсць паэты, якім дзяржава ставіць помнікі і ў гонар якіх называе вуліцы і станцыі метро, а […]
Беларускія аўтары ў Польшчы: афіша снежня
Цягам снежня ў Польшчы пройдзе шэраг анлайн і афлайн мерапрыемстваў з удзелам беларускіх літаратараў. Ад “Дзён салідарнасці на Віле Дэцыюша” да прэзентацыі новая кнігі Андрэя Хадановіча. 7 СНЕЖНЯ ў Кракаве пройдзе чарговае мерапрыемства “Культура ў выгнанні. Дні салідарнасці на Віле Дэцыюша”. Гэта пэўны адказ на паглыбленне крызісу дэмакратычных каштоўнасцяў і […]
У ЗША адрэстаўравалі фільм “Дзікае паляванне караля Стаха”
У ЗША на Blu-ray выйшла лімітаванае (2500 копій) выданне рэжысёрскай версіі фільма Валерыя Рубінчыка “Дзікае паляванне караля Стаха” паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча, які ўпершыню пабачыў свет у 1980 годзе. Рэстаўрацыю рабіў Крэйг Роджэрс (Craig Rogers) спецыяльна для кампаніі Deaf Crocodile, якая і выпусціла стужку. “Напалову фольк-хорар, напалову містычная містэрыя, “Кароль Стах” […]
Падкаст “Спіс на лета” пра Караткевіча ў відэафармаце
Заключны эпізод першага сезону падкасту “Спіс на лета”, які вядуць выкаладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч, прысвечаны творчасці Уладзіміра Караткевіча. Размова ідзе пра “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Ладдзю Роспачы”, “Каласы пад сярпом тваім”, а таксама пра раскошу любіць гэтую зямлю і шукаць мора. Адметна тое, што выпуск выйшаў таксама […]
“Звязда” выдала выбранае вершаў Уладзіміра Караткевіча
Выдавецкі дом “Звязда” выдаў кнігу выбраных вершаў Уладзіміра Караткевіча “Бацькаўшчына светлая мая”, укладальнікам якой выступіў паэт Віктар Шніп. Пад адной вокладкай сабрана больш за 100 паэтычных твораў класіка беларускай літаратуры. Кнігу адкрывае верш “Орша”, які быў упершыню надрукаваны ў сакавіцкім нумары часопіса “Полымя” за 1956 год, а напісаны быў па […]
Караткевіч спявае песню “Цвярдыня” — слухаць запіс
Запіс песні “Цвярдыня” ў выкананні Уладзіміра Караткевіча (аўтар словаў — імаверна сам пісьменнік, аўтар музыкі — Алег Каравайчук) быў зроблены спецыяльна для мастацкага фільма “Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка” паводле рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” ў 1967 годзе. Фільм трапіў на экраны толькі праз 22 гады, а вось публікацыя поўнага […]
Перавыдалі скандальную кнігу Бембеля пра беларускую мову
Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі выпусціла з друку другое выданне кнігі Алега Бембеля “Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс”. Новае выданне, якое выходзіць пад рэдакцыяй Наталлі Гардзіенкі, уключае адмысловыя каментары і водгукі тых, хто чытаў гэтую кнігу ў 1980-х. На мяжы 1970—1980-х гадоў супрацоўнік Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР […]