6 траўня ва Уроцлаве Андрэй Хадановіч пачне чытаць цыкл лекцый пра беларускую літаратуру, які называецца “Доўгая дарога дадому”. Першая лекцыя “Я вас не баюся” будзе прысвечаная Васілю Быкаву. Цыкл лекцый, адрасаваных як беларусам, якія сёння жывуць ва Уроцлаве (і не толькі), так і палякам, якім практычна невядомая культура найбліжэйшых суседзяў. […]
Tag: лекцыі
ПЭН запрашае на вэбінар па аўтарскім праве
Да Міжнароднага дня кнігі і аўтарскага права, які адзначаецца 23 красавіка, Беларускі ПЭН разам з экспертамі з “WKB Lawyers” падрыхтавалі вэбінар, прысвечаны ключавым аспектам аўтарскага права ў літаратурнай сферы (польскае і еўрапейскае прававое рэгуляванне). Вэбінар пройдзе на польскай мове з каментарамі па-беларуску. Удзел бясплатны.Калі: 23 красавіка 2025 года, 16:00 па […]
5 краін і 10 гарадоў — вялікі літаратурны тур Арлова
Пісьменнік і папулярызатар гісторыі Уладзімір Арлоў выпраўляецца ў літаратурнае турнэ. Разам з са стваральнікам Фонда і інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат” Яраславам Іванюком пісьменнік наведае 5 краін і 10 гарадоў. Сустрэчы ў Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі, Нямеччыне і Швейцарыі будуць прымеркаваныя да ўгодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Месца: Przejście Dialogu, ul. Świdnicka 19 (падземны пераход)Час: 18:00 Месца: Клюбоўня […]
Прэтэндэнты на прэмію за творы пра гісторыю і культуру
Журы прэміі імя Францішка Багушэвіча, якая ўручаецца за творы, што апавядаюць пра гісторыю культуру Беларусі, разгледзела заяўкі і зацвердзіла поўны спіс намінантаў за 2024 год. Згодна з новым падыходам, на прэмію намінаваліся не толькі кнігі, але і артыкулы, падкасты, відэа /відэацыклы, кіно ды іншыя формы твораў, што адпавядаюць мэтам прэміі. […]
Дзве лекцыі Ганны Севярынец пра Купалу і братоў Луцкевічаў
Інтэрнэт-часопіс TAŬBIN працягвае выкладаць на сваім YouTube-канале цыкл кароткіх лекцый Ганны Севярынец пад назвай: “Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць”. Тэмы двух апошніх выпускаў — “Браты Луцкевічы і Беларусь у базыльянскіх мурах” і “Купала без палітыкі. Якім быў бы беларускі нацыянальны прарок у ідэйным вакууме”. Тэкст — гэта не […]
Новая лекцыя Ганны Севярынец пра першага беларускага філосафа
Інтэрнэт-часопіс TAŬBIN працягвае выкладаць на сваім YouTube-канале цыкл кароткіх лекцый Ганны Севярынец пад назвай: “Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць”. Тэма новага выпуску “Беларусы і вада. Расклад на будучыню ад Ігната Абдзіраловіча”. Першы беларускі філасофскі тэкст — эсэ “Адвечным шляхам” Ігната Канчэўскага (Абдзіраловіча) — аказаў значны ўплыў на […]
Ганна Севярынец з кароткай лекцыяй пра Багушэвіча
Інтэрнэт-часопіс TAŬBIN працягвае выкладаць на сваім YouTube-канале цыкл кароткіх лекцый Ганны Севярынец пад назвай: “Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць”. Другая лекцыя прысвечана Паўлюку Багрыму, а трэцяя — Францішку Багушэвічу. У 15 невялікіх відэа Ганна Севярынец расказвае, якія тэксты паўплывалі на нас як на нацыю, […]
29 кастрычніка: падборка відэа пра рэпрэсаваных літаратараў
Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года – страшная ноч у беларускай гісторыі, бо ў гэтую ноч НКУС расстраляла больш за 100 чалавек, сярод якіх было шмат літаратараў. Невінаватасць большасці з расстраляных пазней была прызнана савецкімі ўладамі, яны былі пасмяротна рэабілітаваныя. У дзень памяці расстраляных творцаў мы прапануем вам […]
Вільня: Арлоў з лекцыяй пра ролю жанчын у нашай гісторыі
11 кастрычніка ў Вільні пройдзе сустрэча з пісьменнікам і папулярызатарам гісторыі Уладзімірам Арловым, на якой ён прачытае лекцыю “Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш: роля жанчын у гісторыі Беларусі”. Падчас лекцыі вы даведаеся пра асветніцу і мецэнатку Еўфрасінню Полацкую, пра Сафію Полацкую, каралеву Даніі, правы жанчын у Вялікім Княстве Літоўскім, пісьменніцу […]
Лекцыі Ганны Севярынец пра нашы галоўныя тэксты (відэа)
Стартуе новы праект інтэрнэт-часопіса TAŬBIN, у якім пісьменніца і літаратуразнаўца чытае цыкл кароткіх лекцый пад назвай: “Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць”. У 15 невялікіх відэа Ганна Севярынец расказвае, якія тэксты паўплывалі на нас як на нацыю, зрабілі нас тымі, кім мы ёсць, […]