Фонд “Камунікат” у супрацы з Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў выдаў пяты нумар літаратурнага альманаха “Апостраф”. У новым выпуску чытачоў чакае паэзія Дануты Бічэль і Уладзіміра Някляева, проза Сяргея Календы і Валера Гапеева, пераклады, эсэ, крытыка і многае іншае. Прапануем азнаёміцца з поўным зместам выпуску: Проза Сцяпан Лаўшук. Элегічная рапсодыя. Размаіты пралог і такі ж эпілог да рамана “Дыяна, альбо […]
Tag: крытыка
Выйшаў штогадовы гарадзенскі альманах “Новы замак”
Напярэдадні Новага года выйшаў з друку 14-ы нумар штогадовага гарадзенскага літаратурнага альманаха “Новы замак”. У выданні публікуюцца літаратурныя творы творцаў з Гарадзеншчыны. Адкрывае альманах раздзел з паэзіяй Святланы Адамовіч, Дануты Бічэль, Рычарда Бялячыца, Уладзіміра Васько, Міколы Канановіча, Альжбеты Кеда, Віктара Сазонава, Станіслава Судніка, Янкі Трацяка. Рубрыка “Проза” знаёміць чытачоў з […]
Сяргей Кавалёў напісаў манаграфію пра белліт з 1985 па 2020
У выдавецтве Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай (Люблін, Польшча) выйшла з друку манаграфія драматурга і літаратуразнаўцы Сяргея Кавалёва “Беларуская літаратура перыяду трансфармацыі. Абрысы замглёнага краявіду”. Як тлумачыць сам аўтар у сацсетках, гаворка ў працы ідзе пра літаратуру ў перыяд з 1985 па 2020 гады. У кнізе разглядаюцца асобныя жанры (паэзія, проза, драматургія, […]
Дубавец расказвае пра кнігу Усевалада Сцебуракі і тлумачыць, што цэніць у паэзіі
У аўтарскім падкасце “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец пасля прачытання зборніка Усевалада Сцебуракі “Беларускія зоркі” (2024) разбіраецца, якім паэтам ёсць аўтар. У кнізе паўстае паэт-маршалак, жыццялюб, чый празрысты і дакладны верш перадусім дзеліцца з чытачом эмоцыямі і дзівіць трапнымі сэнсамі. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Калі казаць […]
Гранічная шчырасць і бесстаронні рэалізм — Марыя Лапо пра аповесць Анкі Упалы
Пра аповесць Анкі Упалы “Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў“, якая выйшла ў Вільні ў 2024 годзе, піша крытык, пісьменніца, аўтарка падкасту “Каля літаратуры” Марыя Лапо. Анка Упала (Алена Казлова) — пісьменіца, якая прыйшла ў беларускую літаратуру яшчэ ў сярэдзіне 2000-х. Яна пачынала з правакатыўна-саркастычных вершаў (“Жэншчына зь вядром на галаве”) […]
Вастрыня адзіноты. Чарнякевіч піша пра Васіля Быкава
З нагоды 100-гадовага юбілею Васіля Быкава “Будзьма” публікуе эсэ літаратурнага крытыка Ціхана Чарнякевіча пра творчасць выбітнага пісьменніка. Калі глядзіш на фотаздымак Васіля Быкава, звычайна думаеш пра ашчаднасць на эмоцыю. Ды што ў гэтым сцверджанні чуецца — знаёмае кожнаму: «Чаму ты сёння такі хмурны?» Уяўная змрочнасць, што маецца на ўвеце і нібыта хаваецца пад хмурнасцю — гэта проста шэрая журба, уласцівая […]
Чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак — відэалекцыя
Праект беларускіх і шведскіх арт-мэнэджараў Culture makes праводзіць серыю лекцый пра асновы і трэнды сучаснай культуры. Чацвёртую лекцыю з назвай “Трэнды сучаснай літаратуры: чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак” прачытаў крытык, перакладчык і літаратар Ціхан Чарнякевіч. Відэа-версіі лекцый публікуюцца на YouTube-канале праекта. Рэдактар Bellit.info Ціхан Чарнякевіч разважае з […]
З’явіўся сайт з водгукамі на актуальныя беларускія кнігі
Пісьменнік Валер Гапееў ініцыяваў стварэнне літаратурнай інтэрнэт-пляцоўкі “Новыя беларускія кнігі”. Мэта рэсурсу — збіраць у адным месцы ўражанні ад кніжных навінак як прафесійных крытыкаў, так і блогераў ды простых чытачоў. Асноўная рубрыкацыя сайта: “дарослае”, “падлеткам”, “дзецям”, “фэнтэзі”, “паэзія”. Большасць водгукаў збіраецца з адкрытых крыніц, частка пішацца ад імя рэдакцыі. Цяпер […]
Попел, які грукаецца ў сэрца
Пра альбом пахаванняў беларусаў у свеце “Кніга могілак”, які толькі што выйшаў у выдавецтве фонда “Камунікат”, піша крытык Вера Бейка. Часам натхненне і захапленне прыходзяць да чытача з тых старонак, ад якіх не чакаеш ані першага, ані другога. Прыкладам, ці абацяе нам нешта такое тэкст пра могілкі і пахаванні? Далібог, […]





