Tag: гісторыя

Сяргей Дубавец у новым выпуску падкаста занураецца ва ўспаміны пачынальніка беларускай фатаграфіі Яна Булгака

У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец занураецца ва ўспаміны пачынальніка беларускай і польскай фатаграфіі Яна Булгака “Край дзіцячых гадоў” (выд. “Беларусь”, пер. Т.Г. Вяршыцкай, пер. вершаў С. Законнікава), які нарадзіўся ў кастрычніку 150 гадоў назад. Тая самая вызначальная, пераходная эпоха канца ХІХ — пач. ХХ стст., апошнія дзесяцігоддзі […]

Выйшаў новы том “Даследаванняў і матэрыялаў” Міколы Хаўстовіча

У выдавецтве Варшаўскага ўніверсітэта выйшаў трынаццаты том з серыі “Даследаванні і матэрыялы” прафесара Кафедры Беларусістыкі Мікалая Хаўстовіча. ХІІІ том “Даследаванняў і матэрыялаў” прысвечаны гісторыі і тэксталогіі беларускае літаратуры XVIII–XIX стст. У ім даследуюцца: беларуская калядка XVIII ст., лісты Яна Чачота з уральскае высылкі, раннія рукапісныя і друкаваныя версіі паэмы “Тарас”, […]

Аўтары “Трызубу і Пагоні” і “Сармату” едуць у Люблін

Аўтары медыя-праектаў “Трызуб і Пагоня” і “Сармат” кампаніі “Будзьма беларусамі” Кацярына Ваданосава, Васіль Калач, Алесь Кіркевіч 25 верасня завітаюць на кніжны кірмаш у Любліне. Яны выступяць з дыскусіяй-выставай “Гонар і Годнасць”, падчас якой раскрыюць міфы і праўду пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага. Што такое шляхта? Як і за кім “паны” ваявалі? Дзе жылі? На […]

“Імперыя супраць моладзі” — Фядута ў Вільні чытае лекцыю пра філаматаў

1 кастрычніка ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адбудзецца адкрытая лекцыя Аляксандра Фядуты на тэму “Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў”. Тэмы лекцыі: I. Віленскі ўніверсітэт і яго роля ў культурніцкім жыцці былога Вялікага Княства Літоўскага.II. Кароткая гісторыя патаемных гурткоў віленскай моладзі.III. Мэты і метады працы таварыства філаматаў.IV. Выкрыццё таварыства, […]

Выйшла калектыўная манаграфія пра сучасную Беларусь на ангельскай мове

Брытанскае выдавецтва Routledge выпусціла Routledge Handbook of Contemporary Belarus — вялікі міждысцыплінарны даведнік пра сучасную Беларусь пад рэдакцыяй даследчыка Аляксея Кажарскага, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі. У кнізе сабраныя працы даследчыкаў пра міжнароднае становішча Беларусі, трансфармацыю палітычнага рэжыму і пратэсты, грамадзянскую супольнасць, адукацыю і моўную палітыку, нацыянальныя меншасці, а таксама […]

Выходзіць другая частка “Імёнаў Свабоды” Арлова

Другая частка своеасаблівай аўтарская энцыклапедыі любові да радзімы, свабоды і незалежнасці Уладзіміра Арлова пад назвай “Імёны Свабоды” неўзабаве выйдзе з друку. У красавіку выходзіў першы том, у які ўвайшло 410 гістарычных партрэтаў з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі. Хто яны — людзі, якія цягам больш як двух стагодзьдзяў змагаліся за свабоду і незалежнасць нашых […]

Арлоў перавыдаў культавую “Краіну Беларусь”

Уладзімір Арлоў выдаў у Польшчы культавую кнігу “Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя”, якая ўпершыню была напісана ў 2003 годзе і зазнала некалькі перавыданняў. Шыкоўна аформленая мастаком Змітром Герасімовічам кніга апавядае гісторыю беларускага народу ад старажытных часоў да 1919 году. “Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет […]

“Літоўскія карціны” Адама Кіркора — цяпер па-беларуску

У перакладзе на беларускую мову выйшла кніга Адама Ганоры Кіркора “З успамінаў беспрытульнага Сабары: Літоўскія карціны”. Над беларускай версіяй працаваў краязнаўца Леанід Лаўрэш, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі. Адам Кіркор — археолаг, этнограф, публіцыста і адзін з найбольш прыкметных даследчыкаў мінулага Беларусі і Літвы XIX стагоддзя. У кнізе аўтар звяртаецца […]

Сяргей Дубавец расказвае, адкуль пайшло Каралеўства Беларусь і дзе яно цяпер

У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец згадвае першую публікацыю апавядання польскага пісьменніка Мар’яна Брандыса “Каралеўства Беларусь” і што з гэтага выйшла. Хто прыдумаў Каралеўства Беларусь, хто падхапіў эстафету і дзе яно цяпер, тое каралеўства? Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Калі б у […]

Выйшаў зборнік навуковых артыкулаў “Беларускае гістарычнае мовазнаўства”

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ды Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі выпусціў зборнік “Беларускае гістарычнае мовазнаўства”. У выданне ўключаны артыкулы па матэрыялах Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларускае гістарычнае мовазнаўства: стан і перспектывы развіцця”, якая адбылася ў Мінску ў сакавіку 2025 года. Зборнік прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння […]