У Беластоку выйшла з друку кніга даследчыцы, магістаркі ў галіне аховы культурнай спадчыны Вольгі Сямашкі “Могілкі беларусаў Падляшша”. Гэтае выданне аб’ёмам 700 старонак багата аздобленае ілюстрацыямі і здымкамі (амаль 400). У манаграфіі апісана больш за 30 могілак: праваслаўных, каталіцкіх, яўрэйскіх, татарскіх і інш. Аўтарка праз сімволіку і аздабленне магіл, інскрыпцыі, апытанні […]
Tag: памяць
Сяргей Дубавец у новым выпуску падкаста занураецца ва ўспаміны пачынальніка беларускай фатаграфіі Яна Булгака
У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец занураецца ва ўспаміны пачынальніка беларускай і польскай фатаграфіі Яна Булгака “Край дзіцячых гадоў” (выд. “Беларусь”, пер. Т.Г. Вяршыцкай, пер. вершаў С. Законнікава), які нарадзіўся ў кастрычніку 150 гадоў назад. Тая самая вызначальная, пераходная эпоха канца ХІХ — пач. ХХ стст., апошнія дзесяцігоддзі […]
Адкрыты перадзаказ на кнігу тэкстаў Стрэльнікава і ўспамінаў пра яго
Гэтай восенню ў выдавецтве INEXKULT выйдзе кніга “Стрэл… Аляксей Стрэльнікаў. Галасы, тэксты, успаміны”. Кніга ўяўляе сабой мазаіку з тэкстаў і думак самога Аляксея Стрэльнікава, успамінаў блізкіх, урыўкаў ліставання і пастоў з сацсетак. Аляксей Стрэльнікаў быў даследчыкам, артыстам, выкладчыкам, радыёвядоўцам, культурным мэнэджарам і, што найважней, — сябрам для многіх, расказваюць у выдавецтве. […]
Сяргей Дубавец рэфлексуе, чытаючы ўспаміны германісткі, публіцысткі і віленчанкі Галіны Войцік — падкаст
У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец чытае ўспаміны беларускай і літоўскай германісткі, публіцысткі, літаратаркі і перакладніцы Галіны Войцік (1927—2007) “Там, дзе мяне няма”. Галіна Войцік была актывісткай беларускай супольнасці ў Вільні, даследчыцай і аўтаркай партрэтаў беларусаў Віленшчыны. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. […]
“Імперыя супраць моладзі” — Фядута ў Вільні чытае лекцыю пра філаматаў
1 кастрычніка ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адбудзецца адкрытая лекцыя Аляксандра Фядуты на тэму “Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў”. Тэмы лекцыі: I. Віленскі ўніверсітэт і яго роля ў культурніцкім жыцці былога Вялікага Княства Літоўскага.II. Кароткая гісторыя патаемных гурткоў віленскай моладзі.III. Мэты і метады працы таварыства філаматаў.IV. Выкрыццё таварыства, […]
Выходзіць другая частка “Імёнаў Свабоды” Арлова
Другая частка своеасаблівай аўтарская энцыклапедыі любові да радзімы, свабоды і незалежнасці Уладзіміра Арлова пад назвай “Імёны Свабоды” неўзабаве выйдзе з друку. У красавіку выходзіў першы том, у які ўвайшло 410 гістарычных партрэтаў з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі. Хто яны — людзі, якія цягам больш як двух стагодзьдзяў змагаліся за свабоду і незалежнасць нашых […]
Навінка: Пашкевіч дапоўніў і дапрацаваў раман пра Дубоўку
У выдавецтве “Сувіг” выйшла перавыданне рамана-біяграфіі пра жыццё і творчасць Уладзіміра Дубоўкі “Круг” аўтарства Алеся Пашкевіча. “Круг” — мастацка-дакументальны аповед пра зямныя і творчыя шляхі паэта Уладзіміра Дубоўкі (1900—1976) і лёс ягонага пакалення. Першая версія рамана пабачыла свет у 2005 годзе ў выдавецтве “Беллітфонд”. Перавыданне 2026 году грунтоўна перапрацаванае і […]
Пісьменнікі супраць сістэмы: Быкаў і Адамовіч у змаганні за праўду (відэа)
На YouTube-канале Праваабарончага цэнтра “Вясна” выйшаў новы выпуск праекта “Прававыя летапісы”, прысвечаны Васілю Быкаву і Алесю Адамовічу — двум пісьменнікам, для якіх асабісты досвед вайны стаў адной з галоўных тэм творчасці, піша Інстытут публічнай гісторыі. У выпуску расказваецца, як Алесь Адамовіч адмовіўся ўдзельнічаць у публічным асуджэнні рэпрэсаваных літаратараў, выступаў за […]
Чытаць і спампаваць новы выпуск “Літаратурнай Беларусі”
Выйшаў жнівеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№8, 2026). У выпуску чытачы знойдуць эсэ Алеся Жука, прысвечанае памяці Генадзя Бураўкіна, прозу Марыі Новікавай, Віктара Супрунчука, Анатоля Санаценкі, а таксама паэзію, артыкулы пра літаратараў і навіны літаратурнага замежжа. ЗМЕСТ ФЕЛЬЕТОН: «Падкілімная казка» Віталя РАМАНКЕВІЧАЮБІЛЕЙ: эсэ Алеся ЖУКА «Юнацтва сінія арэлі», прысвечанае памяці […]
“Камунікат” перавыдае “Доўгую дарогу дадому” Быкава
Выдавецтва “Камунікат” анансавала перавыданне мемуараў Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”. Да канца жніўня можна перадзамовіць кнігу са зніжкай праз анлайн-кнігарню Kamunikat.shop. “Доўгая дарога дадому” — адна з самых асабістых кніг Васіля Быкава. Гэта не проста мемуары, а шчыры і глыбокі расповед пра жыццё чалавека, чый лёс прайшоў праз галоўныя выпрабаванні […]





