Іншыя навіны

Бандарына Зінаіда

Бандарына Зінаіда Аляксандраўна (10.11.1909, Гродна — 16.4.1959, Мінск). Паэтка. Сябра СП з 1957 г. Скончыла Менскі беларускі педагагічны тэхнікум (1927), літаратурна-сцэнарны факультэт Інстытута кінематаграфіі ў Маскве (1933), аспірантуру пры Дзяржаўнай акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе (1937). У 1927—1928 гг. настаўнічала ў беларускай школе для перасяленцаў у сібірскім пасёлку Медзякова, у 1928—1929 […]

Балахонаў Сяргей

Балахонаў Сяргей Аляксандравіч (нар. 24.4.1977, в. Сьвяцілавічы, Веткаўскі р-н Гомельскай вобл.). Пісьменнік. Скончыў гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1999). З 2001 г. працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Гомелі. Пачаў публікавацца ў 1998 г. у самвыдаце “Сімболь” (Мінск), газетах “Наша слова”, “Наша ніва”. Аўтар кніг прозы “Імя грушы” (Мінск, 2005), […]

Бакшанская Наста

Бакшанская Наста (нар. 5.9.1971). Перакладчыца. Уваходзіла ў сябры Беларускага ПЭН-Цэнтра. Перакладае з англійскай творы Артура Конан-Дойла, Уільяма Голдмана і інш.

Байкоў Мікола

Байкоў Мікола (Мікалай) Якаўлевіч (10(22).2.1889, Бежацк, цяпер Цвярская вобл. Расіі — 23.6.1945, Мінск). Літаратуразнаўца, лінгвіст. Скончыў Бежацкае духоўнае вучылішча (1903), Маскоўскую духоўную акадэмію (1913). Кандыдат багаслоўя (1913). Выкладаў філасофскія і педагагічныя дысцыпліны ў Мінскай духоўнай семінарыі, гімназіі і прыватных навучальных установах. З 1918 г. чытаў лекцыі ў Мінскім настаўніцкім інстытуце […]

Базылёва Вольга

Базылёва Вольга Уладзіміраўна (17.1.1982, Мінск). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аўтарка зборніка вершаў “Крылы ў шафе” (Мінск, 2002).

Базыленка Ганна

Базыленка (Арахоўская) Ганна Мартынаўна (4.4.1908, в. Арахі, цяпер г.п. Арэхаўск, Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 19.1.1980, Мінск). Паэтка, мовазнаўца. Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1931). У 1933—1938 гг. працавала ў Інстытуце літаратуры і мастацтва Беларускай акадэміі навук, у 1944—1970 гг. — у БДУ, у тым ліку ў 1949—1955 гг. намеснікам дэкана […]

Бажко Алесь

Бажко Алесь Цімафеевіч (22.10.1918, в. Даўгінава, цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 17.4.2013, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1957 г. Вучыўся ў музычным інстытуце імя С.Манюшкі ў Наваградку (1936—1938), у Варшаўскай кансерваторыі (1938—1939). У 1940 г. працаваў дырэктарам мірскага РДК. У гэтым жа годзе прызваны ў Савецкую Армію. Пасля ранення […]

Бадзей Марыя

Бадзей Марыя (нар. 1997, Ваўкавыск, Гродзенская вобл.). Пісьменніца. Скончыла Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, славянскае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Выкладае беларускую літаратуру. Галоўная рэдактарка сайта wir.by. Скончыла школу маладога пісьменніка Саюза беларускіх пісьменнікаў. Піша вершы і прозу, перакладае з польскай і французскай. Лаўрэатка прэміі “Залаты апостраф” у намінацыі “Дэбют” (2019)

Багушэвіч Юрый

Багушэвіч Юрый (22.4(5.5.).1917, Ворша, цяпер Віцебская вобл. — 18.3.1983, Мінск). Празаік, драматург. Сябра СП з 1954 г. Скончыў факультэт мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута (1941). Адначасова працаваў у газеце “Сталинская молодежь”. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі на Калінінскім і Беларускім франтах, з 1943 г. — […]

Багушэвіч Францішак

Багушэвіч Францішак (9(21).3.1840, ф. Свіраны, цяпер в. Свіроніс, Вільнюскі раён Літвы — 15(28).4.1900, в. Кушляны, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл.). Паэт. Паходзіў з сям’і дробнага шляхціча. Скончыў Віленскую гімназію (1861). Паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, але быў неўзабаве выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях і вярнуўся на радзіму, працаваў […]