Напярэдадні юбілею з дня нараджэння ўраджэнца Полацка, выбітнага царкоўнага, дзяржаўнага і культурнага дзеяча іераманаха Сімяона Полацкага (1629–1680) Нацыянальная бібліятэка Беларусі набыла рэдкі экзэмпляр “Псалтири рифмотворной”, надрукаванай у 1680 годзе. Выданне выйшла ў свет у Маскве, у Верхняй друкарні, якую арганізаваў Сімяон Полацкі, тлумачаць у навукова-даследчым аддзеле кнігазнаўства. Псалтыр – адна […]
Іншыя навіны
У Мінску распрадаюць бібліятэку Максіма Лужаніна і Яўгеніі Пфляўмбаўм
На анлайн-аўкцыёнах ідуць актыўныя таргі кнігамі з бібліятэкі вядомай пісьменніцкай сям’і. У продажы — кнігі з аўтографамі рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў 1920-х гадоў, збор рускіх сімвалістаў у першых выданнях. Дэбютная кніга вершаў рускага паэта Барыса Карнілава (расстраляны ў 1938 г.) з аўтографам Яўгеніі Пфляўмбаўм. Кнігі ўкраінскага паэта Уладзіміра Гадзіньскага з […]
Skaryna Press прэзентуе кнігу мовазнаўчых прац Ластоўскага
Да 140-годдзя Вацлава Ластоўскага (нар. 8 лістапада 1883 году) лонданскае выдавецтва “Скарына” падрыхтавала зборнік “Мовазнаўчыя працы” выбітнага навукоўца, літаратара і дзяржаўнага дзеяча. Кніга выйдзе ў другой палове лістапада. Кнігу ўклаў палітолаг і сацыялінгвіст Уладзіслаў Гарбацкі (Вільня), а пасляслоўе напісала прафесарка Ніна Баршчэўская (Варшава). Мовазнаўчая спадчына Вацлава Ластоўскага ўвасабляе багаты, разнастайны і […]
Падкаст “Малус” шукае патронаў, каб рабіць трэці сезон
Праект “Малус” стаў вынікам пошуку новых фарматаў для сучаснай беларускай літаратуры, выкарыстання новых інфармацыйных тэхналогій і спалучэння розных галін мастацтва. Усё гэта ўвасобілася ў ідэі адмысловага падкаста. Малус — гэта беларускі падкаст з цікавымі мастацкімі гісторыямі ў фармаце пастановак, якія агучваюць прафесійныя беларускія акторы. Кожны выпуск — асобная гісторыя. Праект […]
У Лондане пройдзе канферэнцыя, прысвечаная Вацлаву Ластоўскаму
Цэнтар Чэслава Мілаша ўнівэрсітэту Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва) разам з партнёрамі 10-11 лістапада праводзіць у Лондане міжнародную канфэрэнцыю ”Новым імкненням даць новыя формы. Вацлаў Ластоўскі і беларускія мовазнаўцы ў культурным дыскурсе 1920-30-х гадоў”. Партнёрамі канферэнцыі выступілі Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны ў Лондане, Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі, […]
Журы зацвердзіла шорт-лісты намінантаў на прэмію Шэрмана за 2021 і 2022
Сёлета прэмія для перакладчыкаў імя Карласа Шэрмана будзе ўручацца за два папярэднія гады —2021 і 2022 гады. Такім чынам, на прэмію Шэрмана за 2021 год прэтэндуюць наступныя перакладчыкі і выданні: У намінацыі “Пераклад паэзіі”: У намінацыі “Пераклад прозы”: На перамогу ў намінацыі “Пераклад дзіцячай кнігі” прэтэндуюць: Кароткі спіс прэміі імя […]
“Тэксты за тыдзень”: колькі літаратурных спасылак, якія вы маглі не заўважыць
Падагульняем, што з літаратурных твораў упершыню было апублікавана ў інтэрнэце апошнім часам. Паэзія, проза, крытыка: некалькі карысных спасылак у нашым аглядзе. Інтэрнэт-часопіс “Таўбін” апублікаваў нізку вершаў Валянціны Аксак “Кветкі ля мора“. Нядаўна выйшла і новая кніга аўтаркі пад назвай “Уцёкі з Палесся”. “Бабка з сакрэтам”. Апавяданне Віктара Казько, з жанравым […]
Літаратурны музей збірае грошы на помнік Бядулю ‒ засталося 20 адсоткаў
За шэсць месяцаў, цягам якіх доўжыцца збор сродкаў на стварэнне надмагільнага манумента Змітраку Бядулю, на дабрачынным рахунку Літаратурнага музея назбіралася 9,8 тысяч беларускіх рублёў (усяго неабходна сабраць 12,5 тысяч). Гэта значыць, што мэта дасягнута амаль на 80 адсоткаў. Супрацоўнікі музею шчыра дзякуюць усім, хто ўжо далучыўся да ініцыятывы і звяртаюцца […]
Журы абвясціла кароткі спіс сёлетняй прэміі “Дэбют”
Журы зацвердзіла кароткі спіс намінантаў на літаратурную прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, якая сёлета ўручаецца за 2021–2020 гады. На прэмію за найлепшую дэбютную кнігу прозы прэтэндуюць: На прэмію за найлепшы мастацкі пераклад намінуюцца: Прэмію “Дэбют” у галіне паэзіі за 2021-2022 гады вырашана не ўручаць. У конкурсе ўдзельнічаюць дэбютныя мастацкія кнігі, […]
У Варшаве з’явіўся мурал з радкамі паэта Алеся Дудара
Беларуская мастачка Таша Кацуба намалявала мурал каля бара “Карма” ў Варшаве, прысвечаны “Ночы расстраляных паэтаў”. Выява ўключае ў сябе цытату з верша расстралянага паэта Алеся Дудара “Маладняку”, які быў напісаны ў 1926 годзе. Калі трэба – пойдзем на нажы, Сэрца вытачым на жвір, на камень… Мы жылі, Жывём І будзем […]





