Цэнтар Чэслава Мілаша ўнівэрсітэту Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва) разам з партнёрамі 10-11 лістапада праводзіць у Лондане міжнародную канфэрэнцыю ”Новым імкненням даць новыя формы. Вацлаў Ластоўскі і беларускія мовазнаўцы ў культурным дыскурсе 1920-30-х гадоў”.
Партнёрамі канферэнцыі выступілі Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны ў Лондане, Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі, Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча.
Цягам двух дзён на канферэнцыі будзе працаваць пяць панэляў: мовазнаўства, гістарыяграфія, літаратуразнаўства, біяграфічныя даследаванні і культурная памяць, этнаграфія і мастацтвазнаўства.
Віртуальна і ўжывую прымуць удзел вядомыя даследчыкі Тамаш Блашчак, Вінцук Вячорка, Ірына Дубянецкая, Ігар Іваноў, Сяргей Запрудскі, Сцяпан Захаркевіч, Вольга Лабачэўская, Караліна Міцкевіч, Антон Пракапчук, Наталля Русецкая, Алесь Суша, Віктар Халіпаў, Сяргей Харэўскі, Сяргей Шупа і іншыя даследчыкі.
З поўнай праграмай і раскладам мерапрыемстваў можна азнаёміцца тут.
Вацлаў Ластоўскі — адзін з галоўных дзеячаў Адраджэння першай паловы 20 стагоддзя, які быў рэпрэсаваны ў 1930 і расстраляны ў 1938 годзе, пісьменнік, мовазнаўца, палітык, выдавец.