За шэсць месяцаў, цягам якіх доўжыцца збор сродкаў на стварэнне надмагільнага манумента Змітраку Бядулю, на дабрачынным рахунку Літаратурнага музея назбіралася 9,8 тысяч беларускіх рублёў (усяго неабходна сабраць 12,5 тысяч). Гэта значыць, што мэта дасягнута амаль на 80 адсоткаў.
Супрацоўнікі музею шчыра дзякуюць усім, хто ўжо далучыўся да ініцыятывы і звяртаюцца да тых, хто таксама хацеў бы паўдзельнічаць у зборы. Падаем тлумачэнне, як гэта можна зрабіць на прыкладзе мабільнага дастасавання “M-Belarusbank”.
Абіраеце пункты:
Платежи>Перевод по реквизитам
Запаўняеце палі:
ФИО
УНП плательщика (неабавязкова)
Адрес плательщика (неабавязкова)
Получатель: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
УНП получателя: 190269032
Счёт получателя: BY15AKBB36429000005530000000 (літары абавязкова лацінскія)
БИК банка получателя: AKBBBY2X (літары – лацінскія)
Код назначения платежа: 999
Назначение: стварэнне помніка Змітраку Бядулю.
У рэпартажы тэлеканалу АНТ паказалі як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках. Як расказаў аўтар помніка, скульптар Сяргей Гумілеўскі, ён будзе вырашаны ў выглядзе асіметрычнай пліты з дарагога зялёнага граніту, якая па форме нагадвае ніву пад парывам ветру, на пліце ‒ бронзавая скульптурная выява паэта ў час паэтычнага роздуму. Асіметрыя надмагільнай пліты таксама будзе надаваць помніку паэтычнае гучанне. Падыход да помніка прапануецца зрабіць з брукаванкі, што сімвалізуе складаны жыццёвы шлях, якім прайшоў Бядуля, і праз шмат гадоў вярнуўся на радзіму. Вышыня помніка 180 см ‒ такое абмежаванне вызначана законам аб пахаваннях, паведамляе “Спадчына”.
Пра постаць пісьменніка Змітрака Бядулю больш падрабязна чытайце на нашым сайце.