Падагульняем, што з літаратурных твораў упершыню было апублікавана ў інтэрнэце апошнім часам. Паэзія, проза, крытыка: некалькі карысных спасылак у нашым аглядзе.
Інтэрнэт-часопіс “Таўбін” апублікаваў нізку вершаў Валянціны Аксак “Кветкі ля мора“. Нядаўна выйшла і новая кніга аўтаркі пад назвай “Уцёкі з Палесся”.
“Бабка з сакрэтам”. Апавяданне Віктара Казько, з жанравым вызначэннем “Баянь сорак пятага года”, друкуе ў скароце сайт часопіса “Дзеяслоў”.
У рубрыцы “Дэбют” свежы нумар, а за імі і сайт “Дзеяслова” прадставіў паэтку Лусінэ Маскалюнец з нізкай вершаў “Матчына мова”. Яе ж падборка “Паданкі словаў” з’явілася нядаўна і ў часопісе “Таўбін”.
Крытыка беларускай літаратуры днямі была прадстаўленая тэкстам Вольгі Касцюк “Яблыкі і нажы”, у якой аўтарка адгукаецца на кнігу апавяданняў Альгерда Бахарэвіча “Ператрус у музеі”.
Добрых эмоцый у часе чытання!
Рэдакцыя bellit.info