Аўстрыйскае выдавецтва Droschl выпусціла пераклад на нямецкую мову раману беларускай пісьменніцы Вольгі Гапеевай “Самота, што жыла ў пакоі насупраць” (Samota. Die Einsamkeit wohnte im Zimmer gegenüber). “Слова “самота” як слова — гэта не проста адзінота, гэта яшчэ і туга, і прыгажосць, пяшчота існавання. Я жадаю гэтай кнізе добрага і прыемнага […]
Рознае
Дакументальная проза ад паэткі Ганны Комар
Выдавецтва Skaryna Press выпусціла кнігу дакументальнай прозы Ганны Комар “Калі я выйду на волю”, якая апісвае дзевяць дзён, якія паэтка прабыла ў зняволенні ў 2020 годзе. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто зазнаў гвалт і арышт у той час, і блізкіх людзей, якія падтрымлівалі зняволеных. “Гэта кніга — напамін […]
Прылуцкі расказаў пра Бучу і кнігу “Нічога нястрашнага”
Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі, які жыве ў Бучы пад Кіевам, нядаўна выпусціў зборнік новых вершаў, большасць з якіх была напісаная пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Bellit.info расказваў пра выхад кнігі ў выдавецтве hochroth Minsk. У 2022 годзе Сяргей здолеў выехаць з Бучы прыкладна пасля двух тыдняў акупацыі, вярнуўся […]
Новая аўдыякніга Федарэнкі
У межах супольнага праекту Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў і фонду Kamunikat.org “Кнігі бяз літар” з’явілася новая аўдыякніга – аўтабіяграфічны раман Андрэя Федарэнкі “Мяжа”. Чытае твор Кацярына Ваданосава. Аўтар музыкі Аляксандр Ясінскі. Адкрытасць і непасрэднасць – адзін з прыёмаў, якім зацягвае ў раман аўтар. Разважанні – аснова аповеду Андрэя Федарэнкі. У простых, […]
Каманда фестывалю Pradmova прапануе супрацу
Каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” плануе правесці стратэгічную сесію — сустрэчу, на якой арганізатары будуць аналізаваць досвед мінулых фестываляў, разбіраць поспехі і памылкі, выбудоўваць стратэгію наступных мерапрыемстваў і запрашае далучыцца ахвочых. “Мы хочам, каб на нашую сесію завіталі новыя людзі, якія б маглі прапанаваць свежыя ідэі і паглядзелі на праект, выкарыстоўваючы ўласную […]
“Вершы на асфальце” — як гэта было
Невялікі фотарэпартаж з Міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Добразычлівая фатографка, якая пажадала застацца неназванай, даслала нам у рэдакцыю цэлы шэраг кранальных здымкаў. Усё так і было. Больш глядзіце на нашай старонцы на Facebook.
29.02 — анлайн-прэзентацыя дзвюх кніг Шымборскай
Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч у чацвер 29 лютага запрашае на анлайн-прэзентацыю дзьвюх кніг вершаў польскай нобелеўскай лаўрэаткі Віславы Шымборскай з удзелам перакладчыц Наталлі Русецкай і Марыны Казлоўскай. “З’явілася ўжо другая за некалькі месяцаў Шымборска па-беларуску. (Першая была ад выдавецтва “Gutenberg”) “Канец і пачатак” ад Логвінава, з новай прадмовай. Па-другое, […]
Адкрыты збор на ўнікальную кнігу на палескай мове
Вольга Аполька, якая вядзе інстаграм-праект пад нікам Голя з Ополя і называе сябе амбасадаркай Палесся ў Новай Зеландыі, падрыхтавала кнігу “Мое Баба — діректор морга” і запусціла краўдфандынг на выпуск выдання. “Дзесьці ў вёсцы на Палессі жыве баба Маня, якую ўсе клічуць дырэктарам морга, бо яна ведае ўсё пра тое, […]
Надрукавалі гісторыю жыцця рэпрэсаванага кс. Барадзюлі
У канцы 2023 года ў выдавецтве “Про Хрысто” выйшла кніга Раісы Зянюк “Ксёндз Юзаф Барадзюля: жыццяпіс і ўспаміны”. Айцец Юзаф быў рэпрэсаваны за святарскую дзейнасць, больш за 25 гадоў правёў пад арыштамі, у турмах і ссылках, і нават пасля вызвалення амаль да канца свайго жыцця не меў права афіцыйна займацца […]
Адкрыты папярэдні заказ на чацвёртую частку “Ведзьмара”
Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад чарговай часткі з серыі фэнтэзійных раманаў Анджэя Сапкоўскага “Вядзьмар. Час ганьбы”. Адкрыты папярэдні заказ на гэтыя кнігі, рассылка замоўленых кніг пачнецца 28 лютага. Адпаведна продаж кнігі таксама пачнецца з 28 лютага, толькі па поўнай цане. Раман пераклала лаўрэатка Прэміі Карласа Шэрмана Кацярына Маціеўская, вокладка ў кнігі […]