Выдавецтва “Мяне няма” адкрыла перадзамову на кнігу эсэ Таццяны Заміроўскай з назвай “Эвридика, проверь, выключила ли ты газ”, якая апавядае пра памяць і забыванне, музыку і каханне, эміграцыю і сувязь з Беларуссю.
“Для Таццяны гэта — першая кніга немастацкай прозы. Што значыць, у кнізе няма выдумкі, усё праўда і асабісты досвед аўтаркі, якая калісьці верыла ў тое, што музыка — мацнейшая за смерць, а тэкст — важнейшы за жыццё. А для нас — гэта першая кніга Таццяны Заміроўскай, якая выходзіць у беларускім выдавецтве!” — дзеляцца навіной у выдавецтве “Мяне няма”
Кнігу ўжо можна замовіць на нашым афіцыйным сайце mnnm.store.
“Мы ўсё яшчэ невялікае выдавецтва і ўсё яшчэ працуем без грантаў і спонсараў, а таму нам важна сабраць грошы перад друкам. Аўтарскі ганарар, таксама, дарэчы, залежыць ад колькасці вашых замоў”, — кажа выдавец Павел Анціпаў і нагадвае, што наклад кнігі таксама наўпрост залежыць ад колькасці перадзамоў.
Рассылка надрукаваных кнігу плануецца з 14 кастрычніка.