Кракаўская “Прастора” запрашае на лекцыю Мікіты Сеннікава “Комікс як мова, і што трэба рабіць, каб пачаць на ёй размаўляць. Імпрэза адбудзецца 8 верасня.
У межах гэтай лекцыі прапануюць занурыцца ў яскравы свет коміксаў: “Паглыбімся ў гісторыю з’яўлення гэтага жанра, а таксама разглядзім прынцыпы, якія яго сфармавалі. Разам мы адкрыем сакрэты, што робяць комікс такім адметным у параўнанні з іншымі медыя. І, што самае цікавае, у канцы кожны ўдзельнік зможа сам паспрабаваць “загаварыць” на мове коміксу!”, — абяцаюць арганізатары.
Лектар Мікіта Сеннікаў — заснавальнік творчага аб’яднання “Сучасны комікс”, арганізатар зборніка “Легенды дрымучага лесу”, аўтар коміксаў “Я бачу”, “А-100 Комікс” і іншых. Вялікі аматар коміксаў, гатовы заразіць сваёй любоўю да гэтага жанра кожнага, хто зазірне на сустрэчу.
Калі: 8 верасня, 14:00
Дзе: “Прастора”, вул. Мікалайская 4/6. Рэгістрацыя па спасылцы.
Для каго: Для ўсіх ахвотных ва ўзросце ад 10 да 99 год.
Удзел бясплатны, але ахвяраванні вітаюцца.
Сустрэча праходзіць у межах праекта “Як дома” ў межах The Europe Challenge 2024.