Падкаст “Спіс на лета” пра Караткевіча ў відэафармаце

Заключны эпізод першага сезону падкасту “Спіс на лета”, які вядуць выкаладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч, прысвечаны творчасці Уладзіміра Караткевіча. Размова ідзе пра “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Ладдзю Роспачы”, “Каласы пад сярпом тваім”, а таксама пра раскошу любіць гэтую зямлю і шукаць мора. Адметна тое, што выпуск выйшаў таксама ў відэафармаце.

«Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш». Аўтар гэтых слоў іх здзейсніў: чалавек не сваёй эпохі, адзін, як камар пасярод варожага мора, дзёрзкі і надзвычай таленавіты, ён расказаў беларусам пра іх гісторыю, сам-адзін стварыў пераканаўчы нацыянальны міф, напісаў першы гістарычны дэтэктыў і першую постмадэрнісцкую аповесць ды паспрыяў незалежнасці Беларусі. Пісьменнік, які змяняе свядомасць, самы любімы і важны для беларусаў. Яго кніжкі чытаюць за адну ноч, крадуць з бібліятэк, бяруць з сабой у эміграцыю.

Apple Podcasts
Yandex Music
Spotify

Раней выходзілі выпускі:
1. Янка Купала як стваральнік беларускага тэатра
2. Францішак Багушэвіч, які задаў саўндтрэк беларускай літаратуры
3. Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтра гістарычных падзей
4. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і тэатральны стэндап
5. Максім Багдановіч як самы любімы паэт
6. Якуб Колас і страчаны рай
7. Кузьма Чорны і беларускі народны постапакаліпcіс
8. Іван Мележ: Людзі на балоце і зямля
9. Васіль Быкаў: “Свае” супраць “сваіх”
10. Максім Танк: свабода, каханне і іронія
11. Іван Шамякін і ідэльны герой: “Сэрца на далоні”