У новым выпуску падкасту “Спіс на лета” ад пляцоўкі wir.by паэтка Дар’я Бялькевіч і выкладчыца Марына Казлоўская абмяркоўваюць раман Івана Шамякіна “Сэрца на далоні”.
Іван Шамякін – адзін з самых чытаных і дакладна самы “масавы” беларускі пісьменнік, агульны наклад якога складае каля 25 мільёнаў асобнікаў. Ягоныя кнігі дакладна ёсць ці былі ў вас дома.
Раман “Сэрца на далоні” напісаны ў часы адлігі, у ім закранаюцца вострыя важныя тэмы – але вельмі асцярожна. Таксама ў падкасце Дар’я і Марына размаўляюць пра жыццё аўтара і разважаюць пра двухдумства, час і патрэбы чытача.
Раней выходзілі выпускі:
1. Янка Купала як стваральнік беларускага тэатра
2. Францішак Багушэвіч, які задаў саўндтрэк беларускай літаратуры
3. Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтра гістарычных падзей
4. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і тэатральны стэндап
5. Максім Багдановіч як самы любімы паэт
6. Якуб Колас і страчаны рай
7. Кузьма Чорны і беларускі народны постапакаліпcіс
8. Іван Мележ: Людзі на балоце і зямля
9. Васіль Быкаў: “Свае” супраць “сваіх”
10. Максім Танк: свабода, каханне і іронія