Author: manager

Абвешчаны спіс прэтэндэнтаў на Прэмію Цёткі ў літаратурнай намінацыі

У поўны спіс Прэміі Цёткі ў намінацыі “Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў” былі ўключаны 34 з 37 кніг, заяўленых на ўдзел у конкурсе. Разглядаліся кнігі, выдадзеныя ў 2022 годзе, а таксама ў 2021, пры ўмове, што яны не ўваходзілі ў Поўны спіс-2021 з той ці іншай прычыны. На падставе […]

Выстава пра беларускіх класікаў на вакацыях – да 18 лютага

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў праходзіць выстава “Моры рэальныя і выдуманыя. Беларускія літаратары на вакацыях”, якая праз фатаграфію апавядае, як бавілі час беларускія літаратары ў летнім адпачынку. Апошні дзень працы – 18 лютага, можна яшчэ паспець. У фокусе экспазіцыі – фотаздымкі класікаў беларускай літаратуры Эдзі Агняцвет, Янкі Брыля, Уладзіміра Дубоўкі, […]

Выйшла кніга-білінгва паэта Фелікса Баторына

У выдавецтве hochroth Minsk навінка — кніга паэта Фелікса Баторына “Дзве мовы аднае душы”. Унікальнасць выдання ў тым, што гэта кніга-білінгва, дзе тэксты надрукаваныя па-беларуску і на ідышы. “…Кнігу Фелікса Баторына мы рыхтавалі больш за паўгода. Адмысловая цяжкасць была з вычыткай і карэктурай тэкстаў на ідышы”, — расказвае ў фэйсбуку […]

Літаратурная рэзідэнцыя ў Славеніі, Фінляндыі і Харватыі

Праект “Lit-Quest Europe”, створаны супольнымі намаганнямі выдавецтваў “Goga” (Славенія), “Sandorf” (Харватыя) і Хельсінкскага літаратурнага агенцтва (Фінляндыя), сярод іншага мае праграму для падтрымкі прафесіяналаў у галіне літаратуры. У 2024 годзе праграма запрашае на літаратурныя рэзідэнцыі. Асноўная ўвага надаецца дасведчаным літаратарам і літаратаркам, якія валодаюць англійскай мовай і здольныя чытаць лекцыі. Арганізатары […]

Надзея Ясмінска выпускае фэнтэзі пра аднарогаў

У выдавецтве “Тэхналогія” неўзабаве стартуе продаж новай кнігі — “Заклінальнік аднарогаў” дзіцячай пісьменніцы Надзеі Ясмінскай. Замовіць фэнтэзійную аповесць можна проста цяпер на сайце выдавецтва. У 2018 годзе кніга Надзеі Ясмінскай “Заклинатель единорогов” выходзіла па-расейску, з таго часу аўтарка перапрацавала аповесць і самастойна пераклала яе на беларускую мову. Менавіта гэтая абноўленая […]

Новая паэтычная кніга Аксаны Данільчык

У выдавецтве Skaryna press выйшла новая кніга вершаў паэткі і перакладчыцы Аксаны Данільчык “Час знешняй адсутнасці”. Паэтычны зборнік можна набыць праз сайт выдавецтва ў папяровым і электронным варыянтах.  Кніга вершаў Аксаны Данільчык “Час знешняй адсутнасці” — гэта погляд у глыбіню сябе, існаванне на адлегласці ад прадвызначаных маршрутаў, рэфлексія над тым, […]

“Чараўнік Краіны Оз” выйшаў па-беларуску

Выйшаў з друку пераклад на беларускую мову класікі амерыканскай дзіцячай літаратуры — казачнай аповесці Лаймэна Фрэнка Баўма “Чараўнік Краіны Оз”, якая ўпершыню пабачыла свет у 1900 годзе. Твор на беларускую мову пераклаў Сярж Мядзведзеў, ілюстрацыі намалявала Кацярына Дубовік, а надрукавала выдавецтва “Тэхналогія”. Багата аздобленую кнігу выпусціла выдавецтва “Тэхналогія”. Першыя раздзелы […]

Кароткі спіс мастацкай намінацыі Прэміі Цёткі

Запрошаныя эксперты вызначылі кароткі спіс у межах мастацкай намінацыі Прэміі Цёткі. У яго ўвайшло 10 найлепшых, з пункту гледжання афармлення, кніг для дзяцей і падлеткаў, якія выйшлі ў 2022 годзе. Нагадаем, што агулам у поўным спісе ў намінацыі “Найлепшае мастацкае афармленне” было 23 пазіцыі. Разам з тым працягваюць працу эксперты […]

Папаўненне ў серыі кніг для іншай Беларусі

Пісьменнік і выдавец Зміцер Вішнёў анансаваў выхад навінкі ў межах серыі “33 кнігі для іншай Беларусі”. Гэта будзе “Слоўнік вайны” ўкраінскага паэта і перакладчыка Астапа Слівінскага, дзе аўтар перадае слова, дае голас іншым, запісвае сведчанні вайны і ператвараецца ва ўкладальніка адмысловага слоўніка. Як апавядаў раней Зміце Вішнёў праект “33 кнігі […]

Роберт Фрост — упершыню кнігай

У выдавецтве “Энцыклапедыкс” выйшла з друку кніга выбранага аднаго з найвядомейшых амерыканскіх паэтаў Роберта Фроста. Па-беларуску вершы перастварыў паэт і перакладчык Ігар Кулікоў. Наклад кнігі Роберт Фрост “Выбраныя вершы” — 200 асобнікаў. Купіць можна на knihi.by.У кнізе ў храналагічным парадку прадстаўлены вершы з дзевяці асноўных зборнікаў паэта. ЗМЕСТ Раней на […]