Стала вядома, што ўлады пагражаюць Святлане Алексіевіч забраць яе мінскую кватэру, якую яна купіла на грошы ад Нобелеўскай прэміі ў доме Чыжа па адрасе Старажоўская, 6 у Мінску, пра гэта паведаміла ў сацсетках Святлана Ціханоўская. Да гэтага нобелеўская лаўрэатка жыла ў суседнім доме з відам на Свіслач, з якога, па […]
Author: manager
Абвешчаны дадатковы збор заявак на Прэмію Цёткі
Арганізатары Прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў абвяшчаюць дадатковы адкрыты кол. На конкурс прымаюцца кнігі, выдадзеныя ў 2022 годзе. У сувязі з раскіданасцю беларускіх выдавецтваў і кніжных ініцыятыў па свеце было вырашана даць дадатковую магчымасць падацца на конкурс тым, каго арганізатары маглі незнарок прапусціць, збіраючы поўныя спісы […]
Маляваныч напісаў кнігу — перадзамова
Актор Аляксандр Ждановіч, вядомы як казачнік Маляваныч з “Калыханкі”, напісаў кніжку для дзяцей “Кропля ў космасе”. Казка мае выйсці ў выдавецтве “Славянка” (Польшча), якое за апошні час выдала некалькі дзіцячых беларускіх кніг. Адкрытая папярэдняя замова. “Пра што мараць хлопчыкі і дзяўчаткі? Пра порцыю смачнага марозіва? А можа, пра новы смартфон […]
Выйшлі альманахі Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны
У канцы 2023 года пабачылі свет літаратурныя альманахі з творамі пісьменнікаў Гарадзеншчыны (“Новы замак”) і Берасцейшчыны (“Жырандоля”). У дванаццатым нумары гарадзенскага альманаху “Новы замак” чытачы знойдуць новыя вершы Рычарда Бялячыца, Уладзіміра Васько, Паліны Дваранскай, Міколы Канановіча, Альжбеты Кеды, Мечыслава Курыловіча, Віктара Сазонава і Янкі Трацяка. Сярод аўтараў празаічных твораў Віктар […]
Выйшаў поўны пераклад Бібліі пастара Антонія Бокуна
Выйшла з друку Біблія ў перакладзе на беларускую мову пастара мінскай царквы хрысціян веры евангельскай “Ян Прадвеснік” Антонія Бокуна. Над перакладам Святога Пісання са старажытнагабрэйскай і старажытнагрэцкай моваў пастар працаваў 12 гадоў. Кніга распаўсюджваецца бясплатна. “Пры канцы года Госпад даў магчымасць надрукаваць Біблію па-беларуску. Я пачаў гэты пераклад у 2011 годзе і […]
Выйшла кніга Тоні Лашдэн пра Беларусь пасля 2020
У лічбавым выдавецтве “Пап’е-машэ” выйшла новая кніга пісьменні:цы, квір-фем актывіст:кі Тоні Лашдэн “Чорны лес”. Гэтую кнігу апавяданняў на беларускай і рускай мовах можна купіць на адмысловай старонцы. У свеце гэтай кнігі за пераход мяжы неабходна плаціць уласнай плоццю, а ў паштовую скрыню рана ці позна прыходзіць позва на згубнае балота. […]
Літаратурная афіша 18—24 снежня: анлайн, Варшава, Вільня
Афіша літаратурных і калялітаратурных мерапрыемстваў на перадкалядны тыдзень. 18 снежня У Варшаве пройдзе літаратурная сустрэча “З цвёрдай верай і словам агнёвым”: (Не)расстраляная беларуская паэзія”. Весці імпрэзу будзе Кшыштаф Чыжэўскі. У 1930-я сталінскім НКУС было знішчана цэлае пакаленне таленавітых беларускіх літаратараў. Апагеем стала Чорная ноч з 29 па 30 кастрычніка, калі […]
Хадановіч і Шпарага трапілі ў шорт-лісты літоўскага конкурсу
Скончылася народнае галасаванне на літоўскім навіновым партале 15min.lt, які падводзіць кніжныя вынікі 2023 году. У кароткія спісы адпаведных намінацый (перакладная паэзія і нон-фікшн) прайшлі дзве кнігі, напісаныя беларускімі аўтарамі. Андрэй Хадановіч з кнігай вершаў у перакладзе на літоўскую мову “Фантомныя радасці” ўзначаліў пяцёрку найлепшых у намінацыі “Перакладная паэзія”. Апрача таго […]
Сяргей Шаматульскі напісаў новую кнігу апавяданняў
Піьменнік Сяргей Шаматульскі напісаў новую кнігу “Боги те, кто не проигрывают в кулачки”, якая складаецца з трынаццаці апавяданняў пра ціск замкнёнасці цудоўнага раю. Зборнік выйшаў у выдавецтве Логвінаў. Купіць кнігу можна ў Менску ў Акадэмкнізе (пр. Незалежнасці, 72) і на сайце Кнігарні Логвінаў. Замест анатацыі: “Рай заканчивался за футбольным полем. Там, […]
Кніжныя навінкі для маленькіх
У мінскім выдавецтве выйшла некалькі новых кніг для дзяцей: “Мацей і чароўная раса” Таццяны Багданавай і “Цудоўна быць чалавекам” Святланы Рабавай. Таццяна Багданава не толькі аўтарка гісторыі пра Мацея, але і ілюстратарка кніжкі-карцінкі для самых маленькіх. Кніга апавядае пра тое, як важна быць верным сабе і не здавацца нават у […]